13 кастрычніка (чацвер) у 17:00 запрашаем усіх жадаючых паспрабаваць новую нейраграфічную тэхніку – НейраДрэва!
Чалавеку часта чагосьці не хапае, і таму ён увесь час кудысьці імкнецца. Але не ва ўсіх людзей атрымліваецца дасягнуць выніку: бываюць перыяды застою – бракуе штуршка, драйвера, энергіі.
Калі вы не можаце сабрацца з духам і пачаць дзейнічаць – памалюйце НейраДрэва! Гэта адна з тых цудоўных практык, якія дапамагаюць актываваць энергію і накіраваць яе для вырашэння актуальных задач.
На падставе намаляванага дрэва вядучая практыкі дапаможа вам зрабіць аналіз сваёй асобы і хвалюючай вас тэмы. Вы зможаце адказаць сабе на пытанне: «А якое яно – маё Дрэва? Калі яно заквітнее і пачне прыносіць плён?».