Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Альтэрнатыўная экскурсія ў Музей савецкай акупацыі. Запрашаем беларускіх актывістаў і актывістак дал…

Альтэрнатыўная экскурсія ў Музей савецкай акупацыі. Запрашаем беларускіх актывістаў і актывістак далучыцца да экскурсіі ў Музей савецкай акупацыі. Іраклі Хвадагіане, даследчык і старшыня праўлення Лабараторыі даследавання савецкага мінулага, растлумачыць кантэкст акупацыі Грузіі ў 1921 г. Савецкай Расіяй і логіку масавага палітычнага тэрору 1920-1980-х гг. На прыкладзе выставы разам з Іракліем абмяркуем культуру памяці ў Грузіі […]

Вітаначкі! Мы на сувязі з цудоўнымі навінамі. На наступным тыдні «Кропцы» спаўняецца 2 гады (ваў!)! …

Вітаначкі! Мы на сувязі з цудоўнымі навінамі. На наступным тыдні «Кропцы» спаўняецца 2 гады (ваў!)! Шчыра дзякуем кожнаму і кожнай за тое, што разам з намі працуеце над пазітыўнымі зменамі ў беларускім грамадстве. Кожны дзень ваша моц і падтрымка робяць нас лепшымі! З гэтай нагоды мы запрашаем усіх на святочную вечарыну ў «Кропку» 24 студзеня […]

Эка-таксоўка ў «Кропцы»Даражэнькія, у хуткім часе да нас прыедзе эка-таксоўка ад праекта parki ar mi…

Эка-таксоўка ў «Кропцы» Даражэнькія, у хуткім часе да нас прыедзе эка-таксоўка ад праекта parki ar minda. Сёння ў сераду 17.01 з 19:00 да 20:40 і заўтра 18.01 з 12:00 да 14:00 вы можаце прынесці ў «Кропку» вашу другасную сыравіну. Калі ласка, сартуйце другасныя адыходы самастойна, не пакідайце гэту працу адміністратарцы, таму абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі […]

22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне, названае ў гонар Кастуся Каліноўскага. Барацьба скончылася…

22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне, названае ў гонар Кастуся Каліноўскага. Барацьба скончылася паразай і прывяла да людажэрскіх рэпрэсій, пра якія варта памятаць. Падчас мерапрыемства даведаемся: пра імёны свабоды; як і за што беларускія героі былі катаваныя, як здолелі перажыць катаванні; які вынік аплочаны крывёй даніны. Вядоўца — Раман, выкладчык гісторыі Беларусі. Уваход вольны, рэгістрацыя […]

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і!утульная бяспечная прасторагульнятэка па ўзросцепадрыхтаваныя…

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і! утульная бяспечная прасторагульнятэка па ўзросцепадрыхтаваныя вядоўцыфайная кампанія Дзеці ад 6 год лёгка знойдуць што і з кім гуляць, а бацькі могуць адпачыць альбо згуляць разам! Калі: 21.01 пачатак а 15:00Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным) Рэгістрацыя па спасылцы.Уваход вольны.Можна прынесці смачонікі да гарбаткіГуляйма разам! Да […]

Марозная студзеньская прывітанка! Запрашаем вас, шаноўныя, у «Кропку» на гэтым тыдні:17 студзеня (се…

Марозная студзеньская прывітанка! Запрашаем вас, шаноўныя, у «Кропку» на гэтым тыдні: 17 студзеня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку 20 студзеня (субота), 11:00Вязальны клуб.Для ўдзелу звяртайцеся да @katrina_happy20 студзеня (субота), 14:00Кніжны нон-фікшн клуб. Рэгістрацыя праз @jediscajedisrien21 студзеня (нядзеля), 11:00Польская мова.Запіс да @skodra76v 21 студзеня (нядзеля), 13:00English Speaking Club.Запіс да @kropkawork 21 студзеня (нядзеля), 15:00Сямейныя настолкі […]

Пісьменніцкі клубМы ўсе – пісьменнікі і пісьменніцы, толькі не ўсе з нас пра гэта ведаюцьГалоўная м…

Пісьменніцкі клуб Мы ўсе – пісьменнікі і пісьменніцы, толькі не ўсе з нас пра гэта ведаюць Галоўная мэта клуба – падштурхнуць людзей пісаць тэксты, перажываць праз ніх свае эмоцыі. Тэксты – гэта нагода пагаварыць пра нас і пра тое, што нам важна. На сустрэчах пісьменніцкага клуба кожн_ая зможа прачытаць свой тэкст, атрымаць падтрымку і зваротную […]

Прывітанне, нашы даражэнькія! Адчыняем нашы дзверы ў гэтым годзе і чакаем вас усіх у «Кропцы»:10 сту…

Прывітанне, нашы даражэнькія! Адчыняем нашы дзверы ў гэтым годзе і чакаем вас усіх у «Кропцы»: 10 студзеня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку 13 студзеня (субота), 11:00Вязальны клуб.Для ўдзелу звяртайцеся да @katrina_happy13 студзеня (субота), 14:00NEWПісьменніцкі клуб. Рэгістрацыя праз @kakdolgo14 студзеня (нядзеля), 11:00Польская мова.Запіс да @skodra76v А яшчэ нагадваем, што ў нас працуе беларуская бібліятэка, вы […]

З Новым годам, даражэнькія!Шчыры дзякуй, што вы дапамагаеце нам станавіцца лепш і развіваць беларуск…

З Новым годам, даражэнькія! Шчыры дзякуй, што вы дапамагаеце нам станавіцца лепш і развіваць беларускую прастору ў Тбілісі! Нас ужо 600 у канале, і мы ўваходзім у 2024 год з натхненнем для рэалізацыі новых задумаў і падтрымкі вашых ідэй (якія можна пісаць сюды). Хутка сустрэнемся ў новым сезоне! Беражыце сябе

Nastolki-band запрашае на калядную вечарыну!У гэты аўторак 26.12.23 а 19:00 у раёне Плошчы Свабоды з…

Nastolki-band запрашае на калядную вечарыну! У гэты аўторак 26.12.23 а 19:00 у раёне Плошчы Свабоды збіраем гульцоў на цёплую сустрэчу, поўную цікавых настолак, забавак і весялосці. Згуляем “Сакрэтны Гітлер Санта”“Зомбі Эльфы ў хаце”“Карткі Новы год супраць чалавецтва”  І шмат іншага з нашай гульнятэкі Рэгіструйцеся ў форме і прыходзьце самі і з сябрамі, уваход вольны, дакладны […]