Прывітанне ўсім нашым чытачам і чытачкам! Спецыяльна для тых з вас, у каго адсутнічае магчымасць прыехаць да нас увечары, мы ладзім анлайн-трансляцыю сустрэчы гістарычнага клуба. Хоць шмат хто з вас ужо ў іншых краінах, мы вас з радасцю ўспамінаем. Далучайцеся да сустрэчы сёння а 19:00 (час па Тбілісі).
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Прывітанне, шаноўныя! Святы ўсё бліжэй, паказваем вам крыху цудоўных рэчаў, якія будуць чакаць вас у…
Прывітанне, шаноўныя! Святы ўсё бліжэй, паказваем вам крыху цудоўных рэчаў, якія будуць чакаць вас у «Кропцы» на Калядным Кірмашы: паштоўкі ручной працы ад beekoki.ge і падрыхтаваныя спецыяльна для Каляд елачныя цацкі, якія можна будзе набыць паасобку ці наборам у прыгожай скрыніужо традыцыйнае для Кірмаша, але заўсёды з новымі густамі сочыва ад Дар’і навагоднія вяночкі ад […]
«Кропка» шукае адміністратар_ку ў Тбілісі на поўную ці частковую занятасць.«Кропка» – гэта прастора …
«Кропка» шукае адміністратар_ку ў Тбілісі на поўную ці частковую занятасць. «Кропка» – гэта прастора для актывістаў і актывістак беларускай грамадзянскай супольнасці. Штодзень тут могуць працаваць тыя, хто робяць важныя і карысныя справы дзеля беларускай грамадзянскай супольнасці. А ўвечары валанцёр_кі ладзяць розныя мерапрыемствы: ад моўных клубаў і нэтворкінгаў да кінапраглядаў і настольных гульняў. Мы працуем на […]
Кожны год 18 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень мігранта. Мігранты – уразлівая група,…
Кожны год 18 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень мігранта. Мігранты – уразлівая група, якая часта сутыкаецца з дыскрымінацыяй, парушэннем правоў і абмежаваным доступам да сацыяльных службаў. Пасля падзей 2020 года тысячы беларусак і беларусаў былі вымушаны пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій, якія разгарнуліся… Сёння мы хацім падзяліцца з вамі двума карыснымі чат-ботамі, якія […]
Прывітанне, даражэнькія! Напярэдадні святаў запрашаем усіх у «Кропку» за святочным настроем:18 снежн…
Прывітанне, даражэнькія! Напярэдадні святаў запрашаем усіх у «Кропку» за святочным настроем: 18 снежня (панядзелак), 19:00Творчая сустрэча са Зміцерам Бартосікам і Юстынай Карпіловіч.Рэгістрацыя праз @kropkawork 20 снежня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку. 21 снежня (чацвер), 19:00Гістарычны клуб.Тэма: «Першы ўсебеларускі з’езд у Менску ў снежні 1917».Рэгістрацыя праз форму.23 снежня (субота), 11:00Творчыя вячоркі: вышыўка крыжыкам.Рэгістрацыя праз @rinatrohi.23 […]
Святочная батлейка!Набліжаюцца Каляды, час чараўніцтва, надзеі на лепшае… Час, калі сыходзяцца раз…
Святочная батлейка! Набліжаюцца Каляды, час чараўніцтва, надзеі на лепшае… Час, калі сыходзяцца разам мінулае, сучаснае, а магчыма, і будучае. Алесь Ждановіч (Маляваныч), мастацкі кіраўнік міжнароднага фестываля батлеечных тэатраў «Нябёсы», запрашае маленькіх і дарослых на святочную вечарыну. Расказ пра беларускую батлейку, казкі і гульні для дзяцей.І, вядома, спектакль «Цар Ірад», у якім вы пазнаеце некаторых сучасных […]
Калі і з чаго нарадзіўся беларускі стэндап? З экранаў амерыканскіх камедый, а можа значна раней, з с…
Калі і з чаго нарадзіўся беларускі стэндап? З экранаў амерыканскіх камедый, а можа значна раней, з самаго жыцця і стаўлення да яго? Пісьменнік і бард Зміцер Бартосік запрашае весела і разумна правесці перадсвяточны вечар. Аўтар пачытае самыя вясёлыя і анекдатычныя гісторыі са свайго жыцця і жыцця сяброў. Але гэта не зусім анекдоты. У гэтых смешных […]
Новая сустрэча гістарычнага клуба.З настаўнікам гісторыі Беларусі Першай беларускай анлайн-школы ва …
Новая сустрэча гістарычнага клуба. З настаўнікам гісторыі Беларусі Першай беларускай анлайн-школы ва Украіне абмяркуем наступныя пытанні: Што стала прычынай аб’яднання беларусаў напрыканцы 1917 года?Як беларусы прайшлі шлях ад думкі аб аўтаноміі да шляху да незалежнасці ўсяго за некалькі дзён?Паглядзім асоб, месцы і падзеі, што стваралі грунт да змагання за вольную бацькаўшчыну. У якасці бонусу атрымаеце віктарыну […]
Запрашаем пачаткоўцаў упершыню дакрануцца да ткацтва. Вы пазнаёміцеся з самым простым і найстарэй…
Запрашаем пачаткоўцаў упершыню дакрануцца да ткацтва. Вы пазнаёміцеся з самым простым і найстарэйшым спосабам ткацтва паясоў і навучыцеся ткаць без дадатковых прылад, «на пальцах», як казала бабуля, дакранецеся да традыцыі нашых продкаў. А яшчэ зразумееце асноўныя прынцыпы і тэрміны, якія справядлівыя для ткацтва ў агульным, і самае галоўнае – сатчаце свой першы пояс. Таксама пагаворым […]
Майстар-класы «Калядная маска» i «Калядная зорка»Ужо зусім хутка i блізка ўрачыста-узнёслае Раство і…
Майстар-класы «Калядная маска» i «Калядная зорка» Ужо зусім хутка i блізка ўрачыста-узнёслае Раство і вясёлыя Каляды!Каб быть падрыхтаванымi да святаў мы будзем на працягу суботы i нядзелi разам вырабляць два галоўных сімвалы Калядак: маску Казы і Зорку Не патрэбна ніякая падрыхтоўка, гэта просты майстар-клас для любога, хто можа рэзаць паперу і ляпіць кардон. Вы можаце […]