Кропка і IншыЯ шукаюць людзей, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй і могуць падзяліцца сваёй гісторыяй…

Кропка і IншыЯ шукаюць людзей, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй і могуць падзяліцца сваёй гісторыяй на Жывой Бібліятэцы ў Тбілісі, 6 сакавіка (18:00-21:00).

Жывая Бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых папяровых кніг аповед вядуць жывыя людзі са сваімі ўласнымі гісторыямі, гатовыя адказваць на пытанні.

Як працуе Жывая Бібліятэка: Чытачы прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць Кнігу і чытаюць яе (то бок размаўляюць з чалавекам) на працягу пэўнага часу.

Жывая Бібліятэка скіраваная на барацьбу са стэрэатыпамі, паказ разнастайнасці грамадства, знаёмства з Іншымі, паляпшэнне камунікацыі.

Мова: беларуская і руская.

Калі вам цікава прыняць удзел у Жывой Бібліятэцы – запоўніце анкету, і мы звяжамся з вамі