Нагадваем, што ідзе набор на курс «SheLeads»!
Цягам сакавіка беларускі* змогуць паўдзельнічаць у трох аднадзённых трэнінгах, а таксама наведаць натхняльныя сняданкі з жанчынамі-эксперткамі ў розных сферах (вы можаце прапанаваць у анкеце, з кім хацелі б сустрэцца!)
Тэмы трэнінгаў:
як пераадолець сіндром самазванкі і знайсці свае моцныя бакі,
развіццё навыкаў самапрэзентацыі і лідарства,
як пераўтварыць ідэю ў праект.
Пасля курса ў ўдзельніц на падставе конкурсу будзе магчымасць атрымаць стыпендыю для рэалізацыі сваіх ідэй.
Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 26 лютага.
Падчас трэнінгаў будзе працаваць няня, таму можна ўдзельнічаць з дзецьмі.
2, 16 і 30 сакавіка (вегетарыянскае харчаванне будзе забяспечана арганізатаркамі)
*Курс падыходзіць для тых беларус_ак, якія ідэнтыфікуюць сябе як жанчыны ці асобы з жаночай гендарнай сацыялізацыяй.
Прастора «Кропка» запрашае беларусак*, якія жывуць у Грузіі, да ўдзелу ў доўгатэрміновым афлайн-курсе «SheLeads», каб навучыцца:
пераадольваць сіндром самазванкі і шукаць свае моцныя бакі…