Гістарычная гульня “Шляхта” #гульнятэка Вы станеце шляхціцам або шляхцянкай, каб будаваць уласны лёс у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Развівайце свае здольнасці, здабывайце апякунства выбітных гістарычных асоб, змагайцеся з праціўнікамі. Час давесці, хто варты сапраўднай шляхетнасці. У гульні вас чакаюць:90 картак развіцця для стратэгіі і росту10 картак шляхціцаў і шляхцянак з унікальнымі магчымасцямі5 фішак […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Прадаецца салон-цырульня Kudzierki ў Тбілісі для кучаравых, бізнес за $28 000
Продаж бізнесу — салон-цырульня Kudzierki У сувязі з пераездам шукаем новага ўладальніка Спецыялізаваны салон для кучаравых людзей адзіны ў Грузіі — гэта ўстойлівы нішавы бізнес, папулярны ва ўсім свеце! • Тбілісі, вул. Ганны Паліткоўскай, 3/26 • плошча 74 кв. м.• арэнда 700$ Асноўныя лічбы (пры загрузцы ў 42%): • абарот за апошні год: 238 000 лары (88 […]
Разміначны шпацыр да заледзянага вадаспаду BIISI з Тбіліскага клуба інтравертаў 17 студзеня
Разміначны шпацыр ад Тбіліскага клубу інтравертаў Запрашаем ў цясніну Тана, каб паглядзець на заледзянелы BIISI WATERFALL. Нас чакае кароткі хайк па снежнай сцежцы ўздоўж ракі і прыгожы вадаспад, што ператварыўся на зіму ў лёд. Зладзім каля яго прывал, аблазім наваколле, ды назад. 17.01 (субота), выезд а 10-й. Ехаць 2 гадзіны. -6…-2°, воблачна, магчымы снег. Павольны […]
Па-беларуску пакажуць чорную камедыю Пабла Лараіна “Граф” у Тбілісі 14 студзеня
Кіно па-беларуску з Тбіліскім клубам інтравертаў У праграме чорная камедыя чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна “Граф” (El Conde, 2023) у беларускай агучцы на вялікім экране ў асобнай утульнай прасторы. Пра кінастужку: Сірата Клод Пінаш 20 гадоў пражыў у парыжскім прытулку, вырас і стаў афіцэрам арміі Людовіка XVI. Таксама малады чалавек быў вампірам і па начах папіваў […]
Новая рубрыка: настольныя гульні па-беларуску ў барах 5327° і D22
Спадарства, новая рубрыка на канале! Кожныя два тыдні вашай увазе будуць прадстаўлены настольныя гульні па-беларуску, якія вы можаце знайсці на адмысловых палічках у барах 5327° і D22. #гульнятэка — “Тутэйшыя” Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Што яны ўбачылі і як адрэагавалі? Як прымянілі свой талент і […]
Фінальны шпацыр года ад Тбіліскага клубу інтравертаў па маршруце Удабна — Сатапле
Фінальны шпацыр года ад Тбіліскага клубу інтравертаў Едзем ва Удабна, адкуль пройдзем скрозь усю пустыню Гарэджы да вёскі Сатапле. Паход на вайбах — арыентуемся на трэк, але ідзём так, як нам будзе цікава. 27.12 (субота), выезд а 9-й. 2…7°, без ападкаў. Ехаць гадзіну. Хайк з прывалам: 7 – 8 гадзін. Трансфер: 40/60 лары з чалавека […]
Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 24 снежня ў But First Cacao
Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг Звярніце ўвагу, гэта будзе апошні ў гэтым годзе нэтворкінг. Вас чакаюць знаёмствы, цікавыя гутаркі, вясёлая гульня і латарэя — будзем ствараць утульны святочны настрой разам! Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на […]
Здымкі святочнага выпуску праекта “Умоўна геніяльнае шоу” пра Беларусь і Каляды
Здымкі святочнага выпуску праекта “Умоўна геніяльнае шоу”! “Умоўна геніяльнае шоу” — гэта фармат, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі жа, як і правільныя. Шоу, у якім вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь. І шоу, якое мы лічым умоўна геніяльным! Гэтым разам здымаем і напаўняемся духам Калядаў і Новага года! 20 снежня (субота) Збор гасцей: […]
Закрыты паказ дакументальнай стужкі “Паміж домам і сабой” пра лёс квір-персон з Беларусі
Закрыты паказ дакументальнай стужкі “Паміж домам і сабой” Фільм, у якім распавядаецца пра лёс квір-персон з Беларусі, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі пасля 2020 года. Кінастужка стала вынікам вялікай сумеснай працы, праведзенай камандай “Прававой ініцыятывы” і прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці. 19 снежня (пятніца) 19:30 Мы паклапаціліся пра бяспеку, таму дакладны адрас паведамім у асабістыя кожнаму_ай зарэгістраванаму_ай. Рэгістрацыя […]
Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі ў Тбілісі 27 снежня ў Art studio MUSE
Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі Словы “беларускі трыкатаж ад Світанку” вам пра нешта кажуць? А як яго можна палепшыць — вышыць “зорку” на баваўняных майтках рэтра-крою. Гэта натуральнасць, утульнасць і камфорт, а з вашай вышыўкай — абярэг. Вы зможаце вышыць такую бялізну для сябе або ў падарунак камусьці. Колеры: белы, чорны, бэжавы. Марышка навучыць вышываць, […]