Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым пра цікавае ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы.
Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню.
Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі.
У кавярні ёсць духмяныя дэсерты, а таксама гарбата, матча ды кава на любы густ. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі прасторы.
Калі: 04.03 (серада) 20:00 Месца: “BAHO” (150 метраў ад ст.м. Дэлісі) free donation