Закрыты паказ дакументальнай стужкі “Паміж домам і сабой” Фільм, у якім распавядаецца пра лёс квір-персон з Беларусі, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі пасля 2020 года. Кінастужка стала вынікам вялікай сумеснай працы, праведзенай камандай “Прававой ініцыятывы” і прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці. 19 снежня (пятніца) 19:30 Мы паклапаціліся пра бяспеку, таму дакладны адрас паведамім у асабістыя кожнаму_ай зарэгістраванаму_ай. Рэгістрацыя […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі ў Тбілісі 27 снежня ў Art studio MUSE
Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі Словы “беларускі трыкатаж ад Світанку” вам пра нешта кажуць? А як яго можна палепшыць — вышыць “зорку” на баваўняных майтках рэтра-крою. Гэта натуральнасць, утульнасць і камфорт, а з вашай вышыўкай — абярэг. Вы зможаце вышыць такую бялізну для сябе або ў падарунак камусьці. Колеры: белы, чорны, бэжавы. Марышка навучыць вышываць, […]
Outdoor-трэнінг “Што я хачу?” пра вызначэнне і задавальненне асабістых патрэб у снежні
Outdoor-трэнінг “Што я хачу?” Трэнінг пра тое, як вызначаць свае патрэбы, аддзяляць іх ад чужых і дзейнічаць у адпаведнасці з імі. Гэты трэнінг для цябе, калі: бывае складана пачуць свае патрэбы і зразумець, што важна менавіта табе; не заўсёды атрымліваецца планаваць жыццё ў адпаведнасці з унутранымі патрэбамі; цяжка адказаць на пытанне “чаго я сапраўды хачу?”; […]
Swap Party у Vintage Shop Vintylator у Тбілісі 28 лістапада замест Чорнай Пятніцы
Swap Party Вечарына замест Чорнай Пятніцы, дзе можна не набываць са зніжкай, а ўзяць бясплатна! Прыносьце вопратку і абутак, які вы больш не носіце, і забярыце дадому нешта новае для сябе. Vintage Shop Vintylator (раён ст. метро Marjanishvili) 28 лістапада (пятніца), 19:00–22:00
Адкрыццё выставы гібрыднага мастацтва «Эфект уплыву» у Тбілісі 31 кастрычніка 2025
Адкрыццё выставы гібрыднага мастацтва “Эфект уплыву“ Гэтая выстава – вынік двухтыднёвай гібрыднай рэзідэнцыі і дыялогу паміж маста:чкамі з Беларусі і Грузіі. Маста:чкі становяцца творчымі намадaмі і біацэнтрычнымі агентамі, выкарыстоўваючы мастацтва для даследавання сувязяў і ўзаемаўплываў паміж чалавекам і нечалавечым, паміж прыроднымі і гарадскімі ландшафтамі, а таксама паміж тэхналогіямі і разнастайнымі біацэназамі, касмалогіямі і міфамі, лічбавымі […]
Сустрэча кніжнага клуба: Абмеркаванне твора Югасі Каляды “Перамена месцаў” 5 лістапада
Новая сустрэча кніжнага клуба Тэма: Абмеркаванне твора Югасі Каляды “Перамена месцаў” Дата: 5 лістапада (серада) Час: 19:00-21:00 Месца: Itaka Books Уваход вольны, але патрэбны запіс праз форму.
Запрашаем на беларускую вечарыну з літаратурным квізам і песнямі ў Тбілісі 27 кастрычніка
Беларускіх вечарын не бывае шмат! Запрашаем на ўтульную сустрэчу, дзе можна будзе панэтворкаць, паглядзець на новую беларускую бібліятэку ў самым сэрцы Тбілісі, абраць сабе кнігу па душы, а таксама паспяваць самыя любімыя песні пад гітару. Галоўная падзея вечара — спецыяльна падрыхтаваны літаратурны квіз Забівайце ў каляндар, чакаем вас! Калі: 27 кастрычніка (панядзелак) Пачатак: 19:00. Квіз […]
КРОПКА pinned a photo
КРОПКА pinned a photo
Бібліятэка Кропкі пераехала ў кніжную краму Itaka ў цэнтры Тбілісі
Бібліятэка Кропкі пераехала Дарагія сябры і сяброўкі, калі вы раптам не знайшлі кропкаўскія кнігі на іх былым месцы, то не пужайцеся! Бібліятэка пераехала ў цудоўную кніжную краму/бібліятэку Itaka у цэнтры Тбілісі. Толькі паглядзіце, як там утульна і атмасферна! Пры гэтым кнігі можна пачытаць на месцы, а можна браць з сабой. Кнігі можна браць, як і […]
У Тбілісі адкрылася беларускамоўная гульнятэка з калекцыяй настолак
Настолкі атрымалі новы дом! У беларусаў Тбілісі з’явілася ўнікальная з’ява — беларускамоўная гульнятэка ў эміграцыі з цэлай шафай настолак. Яе сабрала наша супольнасць, каб гэтыя гульні жылі, ядналі людзей і рабілі людзям утульныя яскравы ўспаміны У калекцыі: Тутэйшыя Шляхта Назоўнікі Карткі супраць чалавецтва — аўтарскі пераклад, бестселер кожнай вечарыны для тых, хто не баіцца чорнага гумару Сакрэтны Гітлер Мафія Імаджынарыум і іншыя Бар 5327° […]