Святкаванне Дня роднай мовы!Збіраемся, каб пагутарыць, пазнаёміцца і… напісаць невялічкі дыктант. “…

Святкаванне Дня роднай мовы!

Збіраемся, каб пагутарыць, пазнаёміцца і… напісаць невялічкі дыктант.

“Дастаём двайныя аркушы”, — але мы не ў школцы, таму адзнак не будзе, а толькі родная мова, прыемная кампанія і ўтульная прастора. 

Імпрэза пасуе людзям з любым узроўнем ведання беларускай мовы. У прасторы размяшчаецца бібліятэка з беларускімі кнігамі — можна будзе пагартаць і ўзяць пачытаць дадому. Таксама можна паглядзець і набыць кнігі з асартыменту кнігарні.

Бярыце сябе і сяброў, а аркуш і асадкі выдадзім на месцы.

Калі: 21.02 субота 17:00
Месца: “Itakabooks” (раён Liberty square)
free donation

Рэгістрацыя для ўдзелу па спасылцы. Да сустрэчы!