Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Лёгкі разміначны хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў па маршруту AVENISI – LAUSHA каля вадасховішча Zhinvali

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Лёгкі разміначны хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем іншы бок вадасховішча Zhinvali, каб прайсці маршрутам між вёскамі AVENISI – LAUSHA. Пачнём ад месца, дзе ў возера ўпадае рака Khorkhi, ды паднімемся лесам на лужок, дзе зладзім прывал і паглядзім на вадаём з незвычайнага ракурсу. Пасля будзем павольна спускацца да ракі Khorkhula, што градыентам пераходзіць з […]

Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне 4 сакавіка ў кавярні BAHO

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне! Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым пра цікавае ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы. Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню. Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на […]

Настольная гульня «Сакрэтны Гітлер» для 5–10 чалавек з ролевымі і сацыяльнымі элементамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Сакрэтны Гітлер”  #гульнятэка Захапляльная сацыяльна-дэдукцыйная настольная гульня для 5–10 чалавек. Сакрэтныя ролі, падман, логіка і напружаныя дыскусіі дапамогуць выявіць, хто ліберал, хто фашыст, але галоўнае — Гітлер павінен заставацца нявыяўленым. Далучайцеся да гульні, дзе кожны ход патрабуе стратэгіі, увагі і камунікацыі. Гэта ідэальны выбар для кампаній, якія любяць інтэлектуальныя выклікі, тактычныя хады і вострыя эмоцыі! Знайсці […]

Бясплатны анлайн-курс для беларусак «Унутраная сіла і ўстойлівасць» з 12 сакавіка па 14 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Бясплатны анлайн-курс для беларусак«Унутраная сіла і ўстойлівасць» 12 сакавіка – 14 красавіка Дарагая сяброўка, дарагая каляжанка! Мы ведаем, ты шмат працуеш, клапоцішся пра блізкіх і стараешся быць прафесіяналкай. А яшчэ — знаходзіць сілы клапаціцца пра сябе, каб быць здаровай, шчаслівай і поўнай энергіі. Мы запускаем анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы. У ім мы гаворым […]

Святкаванне Дня роднай мовы 21 лютага ў Itakabooks у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Святкаванне Дня роднай мовы! Збіраемся, каб пагутарыць, пазнаёміцца і… напісаць невялічкі дыктант. “Дастаём двайныя аркушы”, — але мы не ў школцы, таму адзнак не будзе, а толькі родная мова, прыемная кампанія і ўтульная прастора.  Імпрэза пасуе людзям з любым узроўнем ведання беларускай мовы. У прасторы размяшчаецца бібліятэка з беларускімі кнігамі — можна будзе пагартаць і […]

Вандроўка ў Стэпанцміндшчыну з Тбіліскім клубам інтравертаў па даліне ледавіка Devdaraki

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вандроўка ў горы ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у Стэпанцміндшчыну – шпацыраваць па даліне ледавіка DEVDARAKI – самага вялікага на Казбеку. Ён актыўны, утварае раку Amali, уздоўж якой і пойдзем да кропкі назірання, дзе перад намі ўзнікне вузкі язык ніжняга краю льду, а адтуль назад.Верагодна факультатыўнае наведванне заледзянелых (калі яшчэ не расплыліся) вадаспадаў Gveleti. 15.02 […]

Пераклад настолкі Cards Against Humanity «Карткі Супраць Чалавецтва» даступны ў барах Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Карткі Супраць Чалавецтва”  #гульнятэка Гэта пераклад англамоўнай настолкі Cards Agains Humanity. Калі вы не чулі пра гэтую гульню, то мо гэта і лепш. Бо ў ёй чорны гумар і нічога святога! Добра заходзіць пад любыя напоі. Гуляць можна ад трох чалавек і ў любы час. Знайсці яе можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° […]

Вандроўка на закінутую авіябазу Shiraki Military Airfield ад Тбіліскага клуба інтравертаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вандроўка на закінутую авіябазу ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем SHIRAKI MILITARY AIRFIELD. Пашпацыруем па ўзлётнай паласе сярод ангараў з масіўнымі металічнымі варотамі на калёсах, зазірнём у некаторыя з іх, а таксама даследуем рэшткі самалётаў! Апроч гэтага спынімся па дарозе, каб агледзіць крэпасць-манумент Arkhiloskalo ды яшчэ адзін загадкавы артэфакт — такі ж пакінуты, як і авіябаза. […]

Новае «Умоўна геніяльнае шоу» з жаночым выпускам пра вядомых беларусак 7 лютага ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Новае “Умоўна геніяльнае шоу”  А што ў шоу? • смешныя адказы каштуюць амаль столькі жа, як і правільныя; • вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь; • умоўная геніяльнасць! Гэтым разам у нас жаночы выпуск! Абмяркоўваем вядомых беларусак ды ломім шкляную столь 7 лютага (субота) Збор гасцей: 16:30 Speakeasy  Уваход: любы данат Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja

Тбіліскі клуб інтравертаў арганізуе вандроўку да старажытнай крэпасці Bochorma і Ujarma 31 студзеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Новая вандроўка ад Тбіліскага клуба інтравертаў Паглядзець вялікае старажытнае гарадзішча BOCHORMA CASTLE. Комплекс стаіць на ўзвышшы і ўключае ў сябе некалькі замкавых пабудоў: абарончых, гаспадарчых, рэлігійных.Прайсці да крэпасці і назад трэба будзе 3–5 км (у залежнасці ад кропкі высадкі) з наборам вышыні 300 м.На зваротным шляху можна будзе бонусам наведаць крэпасць Ujarma. 31.01 (субота), выезд […]