З гонарам працягваем нашу рубрыку «Інтрэрв’ю», дзе мы знаёмім вас з арганізатар_камі пастаянных клубаў і івэнтаў у «Кропцы». Магчыма, гледзячы на іх, у вас таксама прачнецца жаданне рабіць нешта цікавае і карыснае дзеля пазітыўных змен у Беларусі. Гэтым разам мы спыталі арганізатара квізаў «Мега Сапега» пра тое, як ён вырашыў пачаць знаёміць беларуса_к з Беларуссю. […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Кінаклуб па фільме «Лэдзі Бёрд» 1 жніўня ў Kofevar у Сакартвелі з абмеркаваннем
Кінаклуб па фільме «Лэдзі Бёрд»Запрашаем на апошні кінаклуб гэтага лета – прагляд і абмеркаванне фільма «Лэдзі Бёрд» (Lady Bird, 2017) Грэты Гервіг. Крысціна (Сірша Ронан) навучаецца ў каталіцкай школе ў Сакрамэнта. Употай ад маці дзяўчына плануе паступіць у нью-ёркскі каледж, каб збегчы са свайго маленькага гарадка. Абмяркуем тэмы сталення, дзіцяча-бацькоўскіх адносін і (як без гэтага) […]
Беларусы ў Сакартвэлі заклікаюць падтрымліваць больш за 1700 палітзняволеных
Пост салідарнасці Беларусы і беларускі, як ніхто, умеюць быць салідарнымі і падтрымліваць адн_а адн_у. У эміграцыі ў кожна_й з нас шмат пытанняў і праблем, якія трэба вырашаць штодня. Аднак нам хацелася б нагадаць пра тых, хто кожны дзень спрабуе выжыць і не згубіць сябе за кратамі. Гэта больш за 1700 палітзняволенных. Хочацца, каб хваля салідарнасці […]
Запрашаем на пікнік з «Кропкай» 3 жніўня ў Тбілісі і бібліятэку для беларусаў
Вітаем вас, даражэнькія, у апошнія дзянькі ліпеня! Падзяліцеся, як ваша лета? Далучайцеся да нас у суботу на пікнік! Будзе ўтульна і карысна. 3 жніўня (субота), 12:00Пікнік з «Кропкай»Абавязкова рэгістрацыя! І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку». Звярніце […]
Пікнік з «Кропкай» у парку Мзіўры 3 жніўня: размовы пра бытавы фемінізм і арт-частка
Пікнік з «Кропкай» Даражэнькія, запрашаем вас на outdoor-сустрэчу ў Мзіўры парку ў суботу 3 жніўня. Будзем смачна есці і, як заўсёды, размаўляць пра важнае. Гэтым разам пагаворым пра бытавы фемінізм: (не)маленькія дзеянні ў штодзеннасці. А таксама будзе арт-частка з маляваннем на каменьчыках. Што браць з сабой: дыванок ці посцілку, каб сядзець на травевадуі, канешне, любімую […]
Апошні квэст “Беларускі след” у Тбілісі пройдзе 28 ліпеня, удзел вольны
Яшчэ ёсць месцы на апошні квэст “Беларускі след” у Тбілісі! Ці ведалі вы, што Святлана Алексіевіч пісала тут адзін са сваіх твораў?А што ў Тбілісі напісаны радкі песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”?А што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш? Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” – […]
У прасторы «Кропка» ў Тбілісі скралі грошы з данатаў і асабістыя сродкі адміністратаркі
«Кропку» абакралі Сябры, дзелімся з вамі непрыемнымі навінамі — учора падчас мерапрыемства ў нас скралі амаль усе грошы з данатаў + асабістыя грошы адміністратаркі. З гэтай нагоды нагадваем вам пра правілы бяспекі ў прасторы: не пакідайце свае рэчы без нагляду; заўсёды закрывайце вашы лэптопы, калі робіце перапынак ад працы; грошы, тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы […]
У Тбілісі стартуе клуб беларускай літаратуры ў прасторы «Кропка» з арганізатаркай Настай
Спадарства! Мы распачынаем серыю кароткіх інтэрв’ю з арганізатарамі і арганізатаркамі пастаянных клубаў і іншых івэнтаў у «Кропцы». Магчыма іх досвед стане натхняючым для вас. Мы шчыра верым, што кожн_ая з вас – гэта талент і экспертыза, якімі трэба дзяліцца! Сення з радасцю знаёмім вас з Настай – арганізатаркай клуба беларускай літаратуры. – Наста, як узнікла […]
SWAP-вечарына ў руінах Kukuri House у Тбілісі 28 ліпеня з абменам вопраткай і актыўнасцямі
SWAP in ruins Прывітанне, прыгожыя! Далучайцеся да нас у гэту нядзелю на асаблівую SWAP-вечарыну ў руінах у Kukuri House! Давайце збяромся разам, каб падзяліцца, абмяняцца і адсвяткаваць устойлівую моду Дата: 28 ліпеня Час: 15:00 – 21:00 Месца: Kukuri House, вуліца Кукуры Чаханелідзэ, 9, Тбілісі Прынясіце сваю любімую вопратку і аксэсуары для абмену з іншымі. Адкрыйце […]
Плануем прывесці ў парадак хатнія расліны на наступным тыдні, шукаем дапамогу
Даражэнькія! На наступным тыднi мы плануем прывесцi ў парадак нашы хатнiя раслiны. Хто гатов_а дапамагчы з перасадкай раслiн, пiшыце ў @kropkawork, дамовiмся пра дзень i час!