Хайк з «Кропкай»: Чарапашае возера – Удзо – ЦхнэціДаражэнькія! Вы прасілі — мы зрабілі. Запрашаем ва…

Хайк з «Кропкай»: Чарапашае возера – Удзо – Цхнэці

Даражэнькія! Вы прасілі — мы зрабілі. Запрашаем вас на хайк да манастыра Удзо. Гэтым разам з намі пойдзе экалагічны актывіст і ўдзельнік «Зялёнай сеткі» Аўчыннікаў Аляксей. Аляксей распавядзе пра біяразнастайнасці, змены клімату і экалагічную сітуацыю ў Грузіі і Беларусі. Таксама будзем ідэнтыфікаваць і абмяркоўваць расліны, якія сустрэнем пад час хайку.

Што вас чакае:
Маляўнічыя сцежкі. Працягласць маршрута — каля 10 км. Набор вышыні — каля 700 м. Калі ласка, разлічвайце свае сілы.
Шчырыя размовы. На шляху будзем размаўляць пра экалогію, дзяліцца думкамі і можа нават спрачацца.
Новыя знаёмствы.

Што браць з сабой:
Зручную вопратку і абутак
Ежу і ваду для пікніка на прыпынках
Крэм і галаўны ўбор ад сонца
Картку для аплаты праезду ў транспарце
Трэкінгавыя палкі, калі ёсць

Маршрут Чарапашае возера – Удзо – Цхнэці разлічаны амаль на ўвесь дзень, з прыпынкамі для адпачынку і абмеркаванняў.

Збіраемся ў суботу 10 жніўня ў 11:00 каля верхняй станцыі канатнай дарогі «Turtle lake».
Вяртаемся з Цхнэці ў Тбілісі на гарадскім аўтобусе. Кошт праезду – 1 лары.

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму і дачакайцеся адказу арганізатарак.

Па любых пытаннях пішыце @kropkawork. З задавальненнем усё растлумачым!