Што такое грынвошынг? У «Кропцы» мы паступова імкнемся да таго, каб прадукты, мыючыя сродкі і іншыя рэчы, якія мы выкарыстоўваем, былі бяспечнымі для людзей і наваколля. І тут важна памятаць, што не ўсе вытворцы аднолькава адказныя. Сёння пагаворым пра грынвошынг. Грынвошынг (greenwashing) — гэта форма экалагічнага маркетынгу, якая ўводзіць спажыўца ў зман адносна экалагічнасці прадукцыі […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Шаноўныя, уявіце, ужо жнівень! Спадзяемся, ў вас атрымоўваецца не толькі працаваць, але і адпачываць…
Шаноўныя, уявіце, ужо жнівень! Спадзяемся, ў вас атрымоўваецца не толькі працаваць, але і адпачываць. А калі мозг і сэрца патрабуе абмеркаваць штосьці важнае, чакаем на івэнтах «Кропкі». 13 жніўня (аўторак), 19:00Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чарнобылю»Абавязкова рэгістрацыя! 18 жніўня (нядзеля), 13:00 Гістарычны клуб у парку МзіўрыДля ўдзелу неабходна запоўніць форму! І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, […]
Гістарычны клуб у парку МзіўрыПадаецца, мы хутка ўсе мерапрыемствы з «Кропкі» перанясем на свежае п…
Гістарычны клуб у парку Мзіўры Падаецца, мы хутка ўсе мерапрыемствы з «Кропкі» перанясем на свежае паветра:) Запрашаем далучыцца да чарговай сустрэчы гістарычнага клуба. Гэтым разам будзем размаўляць з выкладчыкам гісторыі пра легенду беларускага тэатра — акторку Стэфанію Станюту. Даведаемся пра яе жыццё, лёс і ўплыў на беларускую культуру. Што браць з сабой: дыванок ці посцілку, […]
Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чернобылю» (18+)Праз нейкі час пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш …
Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чернобылю» (18+) Праз нейкі час пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш за тысячу жыхароў вярнуліся назад у зону адчужэння. Дакументальны фільм «Бабулі з Чарнобылю» рэжысёраў Холі Морыс і Эн Богарт распавядае гісторыю трох бадзёрых бабулек, якія пасля аварыі вярнуліся ў чарнобыльскую зону і адмовіліся з’яжджаць з роднай зямлі. Кінакамера назірае за жыццём бабулек, […]
Гамарджоба, мегобрэбо! Гэтым летам мы вырашылі часцей выходзіць па-за межы нашай прасторы, таму далу…
Гамарджоба, мегобрэбо! Гэтым летам мы вырашылі часцей выходзіць па-за межы нашай прасторы, таму далучайцеся і да нашых outdoor-івэнтаў. 7 жніўня (серада), 19:00Беларускамоўны нэтворкінг Абавязкова рэгістрацыя! 10 жніўня (субота), 11:00Хайк з «Кропкай»: Чарапашае возера – Удзо – Цхнэці Для ўдзелу неабходна запоўніць форму! І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па […]
Хайк з «Кропкай»: Чарапашае возера – Удзо – ЦхнэціДаражэнькія! Вы прасілі — мы зрабілі. Запрашаем ва…
Хайк з «Кропкай»: Чарапашае возера – Удзо – Цхнэці Даражэнькія! Вы прасілі — мы зрабілі. Запрашаем вас на хайк да манастыра Удзо. Гэтым разам з намі пойдзе экалагічны актывіст і ўдзельнік «Зялёнай сеткі» Аўчыннікаў Аляксей. Аляксей распавядзе пра біяразнастайнасці, змены клімату і экалагічную сітуацыю ў Грузіі і Беларусі. Таксама будзем ідэнтыфікаваць і абмяркоўваць расліны, якія […]
Беларускамоўны нэтворкінг! Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў,…
Беларускамоўны нэтворкінг! Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнні мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна […]
З гонарам працягваем нашу рубрыку «Інтрэрв’ю», дзе мы знаёмім вас з арганізатар_камі пастаянных клуб…
З гонарам працягваем нашу рубрыку «Інтрэрв’ю», дзе мы знаёмім вас з арганізатар_камі пастаянных клубаў і івэнтаў у «Кропцы». Магчыма, гледзячы на іх, у вас таксама прачнецца жаданне рабіць нешта цікавае і карыснае дзеля пазітыўных змен у Беларусі. Гэтым разам мы спыталі арганізатара квізаў «Мега Сапега» пра тое, як ён вырашыў пачаць знаёміць беларуса_к з Беларуссю. […]
Кінаклуб па фільме «Лэдзі Бёрд»Запрашаем на апошні кінаклуб гэтага лета – прагляд і абмеркаванне фі…
Кінаклуб па фільме «Лэдзі Бёрд»Запрашаем на апошні кінаклуб гэтага лета – прагляд і абмеркаванне фільма «Лэдзі Бёрд» (Lady Bird, 2017) Грэты Гервіг. Крысціна (Сірша Ронан) навучаецца ў каталіцкай школе ў Сакрамэнта. Употай ад маці дзяўчына плануе паступіць у нью-ёркскі каледж, каб збегчы са свайго маленькага гарадка. Абмяркуем тэмы сталення, дзіцяча-бацькоўскіх адносін і (як без гэтага) […]
Пост салідарнасціБеларусы і беларускі, як ніхто, умеюць быць салідарнымі і падтрымліваць адн_а адн_у…
Пост салідарнасці Беларусы і беларускі, як ніхто, умеюць быць салідарнымі і падтрымліваць адн_а адн_у. У эміграцыі ў кожна_й з нас шмат пытанняў і праблем, якія трэба вырашаць штодня. Аднак нам хацелася б нагадаць пра тых, хто кожны дзень спрабуе выжыць і не згубіць сябе за кратамі. Гэта больш за 1700 палітзняволенных. Хочацца, каб хваля салідарнасці […]