Даражэнькія, запрашаем вас памаляваць на прыродзе. Разам з мастачкай з Беларусі Анастасіяй Аўралёвай будзем рабіць каляровыя накіды ўсяго, за чым можна паназіраць у парку.
Гэта будзе не проста скетчынг з фіксацыяй рэчаіснасці, а погляд на рэчаіснасць праз кампазіцыю колеру. Разам будзем рухацца ад абстрактнага ўзору да прадметнай пазнавальнасці.
Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, так і для тых, хто трымаў пэнзаль апошні раз у школе. Пагадзіцеся, добра час ад часу паглядзець на рэч/падзею/сітуацыю пад іншым вуглом. Гэтым і займемся:)
Калі: 25 жніўня а 13й гадзіне
Працягласць майстар-класа: 1,5-2 гадзіны
Для ўдзелу, запоўніце, калі ласка, форму.
Што браць з сабой:
Дыванок ці посцілку, каб сядзець на траве
Ваду
Маляваць будзем каляровымі алоўкамі, пастэллю, мялкамі, маркерамі. Усё неабходнае выдадзім, але, калі ёсць любімыя матэрыялы, бярыце з сабой.