Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Праграма мерапрыемстваў у «Кропцы» на ліпень: ангельская гасцёўня, клубы і swap-party

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем, каханенькія-родненькія! Што чутна ў вас? Мы чакаем вас на гэтым тыдні ў «Кропцы», каб трымацца разам і рабіць цікавае і карыснае! 22 ліпеня (панядзелак), 19:00Ангельская размоўная гасцёўня Запіс праз @goskonskiy. 23 ліпеня (аўторак), 19:00Клуб беларускай літаратуры Рэгістрацыя праз форму. 27 ліпеня (субота), 10:00Вязальны клубЗапіс у асабістыя @hanna_gap. Пісьменніцкі клубРэгістрацыя праз @sikaraska_luk. 28 ліпеня (нядзеля), […]

Кінаклуб: прагляд і абмеркаванне фільма «Партрэт дзяўчыны ў агні» 24 ліпеня ў Kofevar

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінаклуб па фільме «Партрэт дзяўчыны ў агні»Запрашаем на прагляд і абмеркаванне фільма «Партрэт дзяўчыны ў агні» (Portrait de la jeune fille en feu, 2019). Дзеянне адбываецца ў Францыі XVIII стагоддзя. Маладая мастачка Марыана атрымлівае замову на шлюбны партрэт Элаізы. Але ў знак пратэсту супраць замужжа дзяўчына адмаўляецца пазаваць, таму мастачку прадстаўляюць як кампаньонку для шпацыраў. […]

Ангельская размоўная гасцеўня ў «Кропцы» ў Тбілісі 22 ліпеня для ўзроўню B1 і вышэй

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ангельская размоўная гасцеўня ў «Кропцы» Што будзе? 1.5 гадзіны практыкі ангельскай мовы Абмеркаванне культурных ідэнтычнасцяў і беларускасці Абмен досведам і меркаваннямі ў нязмушанай абстаноўцы Як вынік: Лепшае разуменне сябе Магчымыя інсайты праз досвед іншых Пашырэнне слоўнікавага запасу і паляпшэнне навыкаў размаўлення па-ангельску Умацаванне сувязяў з беларускай супольнасцю Камфортна будзе з узроўнем ангельскай ад В1/Intermediate і […]

Прастора «Кропка» у Тбілісі не закрываецца і працягвае працаваць летам 2024

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«Кропка» не закрываецца! Даражэнькія сябры! Спяшаемся развеяць усе чуткі – прастора «Кропка» не закрываецца! Супрацоўніцы ўжо стаміліся адказваць на пытанні:) Мы па-ранейшаму працуем для вас і з радасцю прымаем вашы прапановы па правядзенні мерапрыемстваў. Летам у нас ёсць шмат свабодных слотаў, таму дзяліцеся сваімі ідэямі, і давайце ствараць разам! Мы заўсёды рады падтрымаць вашы праекты. […]

Кропка ў Тбілісі працуе і запрашае на шахматны клуб і бібліятэку 16 ліпеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем! Не ўсе яшчэ з’ехалі на мора? Мы працуем і заўсёды чакаем вас на мерапрыемствы, па кніжку з бібліятэкі ці проста на гарбату. 16 ліпеня (аўторак), 19:00Шахматны клуб Запіс праз @dzianisou Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у […]

Квэст “Беларускі след” у Тбілісі пройдзе 21 ліпеня з гісторыямі выбітных дзеячоў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сябры, запрашаем на квэст “Беларускі след” 21 ліпеня!| Вас чакаюць гісторыі выбітных дзеячоў і дзяячак беларускай культуры і грамадства, якія пакінулі свой след у гісторыі Тбілісі. Даследуйце гарадскую спадчыну разам з намі і прыводзьце сяброў! Удзел у квэсце бясплатны, Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру. Для […]

14 ліпеня адзначаецца Дзень бачнасці небінарных людзей у Беларусі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

14 ліпеня адзначаецца Дзень бачнасці небінарных людзей. Небінарныя людзі — гэта тыя, хто не лічыць сябе выключна мужчынам або жанчынай. Іх гендарная ідэнтычнасць выходзіць за рамкі традыцыйных паняццяў аб мужчынскім і жаночым. Небінарныя людзі часта могуць аддаваць перавагу займенніку «яны». Для іх важным з’яўляецца нейтральны зварот без якой-небудзь гендарнай афарбоўкі, то бок не маскуліннае «ён» […]

Запрашаем на паседжанне шахматнага клуба ў «Кропцы» 16 ліпеня ў 19:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шахматны клуб у «Кропцы» Запрашаем прыняць удзел у новым паседжанні шахматнага клуба ў «Кропцы». У наступны аўторак збярэмся, каб пагуляць у шахматы ўжывую і весела прабавіць вечар. Неабходны ўзровень: вы ведаеце, як ходзяць шахматныя фігуры. Калі: 16 ліпеня (аўторак) 19:00Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыіРэгістрацыя на сустрэчу праз @dzianisou

Power Point вечарына ў «Кропцы» 11 ліпеня: натхняльныя гісторыі беларусаў і беларусак

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Power Point вечарына ў «Кропцы» Запрашаем паслухаць натхняльныя гісторыі беларусак і беларусаў. Ніякіх маркотных дакладаў і сумных лекцый – вас чакаюць цікавыя гісторыі з жыцця, жарты і мемы. Пра што можна будзе паслухаць: «Неайці: калі пітон гэта зьмяя, ці як працаваць не за ноўтам у эміграцыі»«Як адкрыць школу за мяжой»«Як паліць бегаць у кайф»«Гамарджобапрывітанне: спорт […]

Кінаклуб і абмеркаванне фільма «Я, Тоня» 10 ліпеня ў Kofevar у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінаклуб па фільме «Я, Тоня». Прагляд і абмеркаванне фільма «Я, Тоня» (I, Tonya, 2017) з неверагоднымі Марго Роббі і Элісан Джэнні (Оскар за лепшую жаночую ролю другога плану). Запрашаем паглядзець кіно пра жыццё адной з самых супярэчлівых асоб у гісторыі фігурнага катання – Тоні Гардынг, якая ў 90-х праславілася шэрагам недарэчнасцяў і мноствам скандалаў.Складаныя адносіны […]