Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

21 снежня а 12:00 акцыя салідарнасці ля Амбасады Беларусі ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У гэтую нядзелю, 21 снежня, а 12:00 сустракаемся на традыцыйнай акцыі салідарнасці ля Амбасады Беларусі (не на Плошчы Кудзіркі) Снежань 2025 года стаў сапраўдным калядным падарункам для многіх беларускіх сем’яў, якія месяцамі і гадамі чакалі сваіх сыноў і дачок, бацькоў і матуль, братоў і сясцёр на волі. Мы шчыра радуемся: у новы 2026 год многія […]

15 гадоў таму ў Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

15 гадоў таму, 19 сьнежня 2010 году, у Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах. На вуліцы выйшлі, па розных падліках, да 60 тысяч чалавек. Сілавікі брутальна разагналі мірную акцыю пратэсту, больш за 700 чалавек затрымалі. Фота reuters Вось нашыя відэа з таго вечара. Спэцназ б’е жанчын: https://www.youtube.com/watch?v=GrM8pdXeO68 Бойкі са спэцназам: https://www.youtube.com/watch?v=FEAodfYJiok […]

DAPAMOGA адзначае 5-годдзе падтрымкі беларусаў у Літве і іншых краінах

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 18 СНЕЖНЯСённяшні дзень хочам завяршыць цёплымі ўспамінамі пра святкаванне 5-годдзя Dapamoga, якое адбылося ў пачатку верасня 2025 года. За гэтыя пяць гадоў мы пазнаёміліся з гісторыямі сотняў беларусаў, здолелі сфарміраваць сапраўдную супольнасць, у якой людзі падтрымліваюць адзін аднаго, дапамагалі і працягваюць дапамагаць — у словах і ў справах. І няхай пачатак існавання Dapamoga […]

Калядная pre-party ў Беларускім Замку ў Вільні 20 снежня з музыкай і казкамі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

КАЛЯДНАЯ PRE-PARTY Ў БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ Дарагія сябры! Запрашаем вас на цёплую і магічную pre-party напярэдадні Калядаў — з музыкай, падарункамі, казкамі і сапраўднай святочнай атмасферай. Гэта будзе КАСЦЮМАВАНАЯ вечарына! Мы запрашаем усіх гасцей прыйсці ў казачных вобразах — натхнёных легендамі і казкамі ўсіх народаў свету. Феі, гномы, эльфы, героі народных паданняў, каралевы і чараўнікі — […]

Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч прыбыў у Літву

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У Літву прыбыў праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч https://youtube.com/shorts/CtD9n8posd0?si=9l9b8wB-ldEi6_t- У Літву прыбыў праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч. Вільня. 2025’12’18

У Літву прыбыла група з 20 вызваленых беларусаў, якія вытрымалі рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння апоўдні, 18 снежня 2025 года, у Літву нарэшце прыбыла група з 20 гераічных беларусаў, якія былі вызваленыя з лапаў рэжыму Лукашэнкі. Гэта людзі, што прайшлі праз зняволенне, ціск і несправядлівасць — і вытрымалі. Сёння яны на волі. Сёння яны тут. І іх сустракаюць неабыякавыя людзі ў Літве — з цеплынёй, павагай і салідарнасцю. Гэта […]

Як этычна сустракаць стомленых людзей, якія прыязджаюць пасля зняволення

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Як этычна сустракаць людзей, якія прыязджаюць?Людзі, якіх мы сустракаем, знаходзяцца ў дарозе з самай раніцы і вельмі стомленыя. Важна памятаць, што яшчэ 12 снежня яны знаходзіліся ў месцах зняволення, многія больш за пяць гадоў. З 13 снежня яны ўсё яшчэ не мелі магчымасці абняць сваіх блізкіх і знаходзіцца ў поўнай бяспецы. Адчуванне бяспекі цяпер з’яўляецца […]

Сустрэча беларусаў адбудзецца сёння на Dzūkų g. 1 з 11:30 да 12:00 у Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сустрэча нашых смелых беларусаў адбудзецца сёння па адрасе Dzūkų g. 1.Паводле нашай інфармацыі, аўтобус чакаецца ў прамежку з 11:30 да 12:00. Звяртаем увагу, што доступ у памяшканне маюць толькі загадзя зарэгістраваныя валанцёры і кіроўцы. Таму просім усіх астатніх апрануцца цёпла і, па магчымасці, ўзяць з сабой тэрмасы з гарачымі напоямі. Вялікая просьба да ўсіх, хто […]

18 снежня ў Замку ў Вільнюсе прыём прафесіяналаў прыгажосці і масажыста, групавыя заняткі па псіхалогіі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Чацвер, 18 снежня 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста 18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай

Рэкамендацыі па этычным сустраканні былых палітвязняў у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Як этычна сустракаць людзей, якія прязджаюць?Людзі, якіх мы сустракаем, знаходзяцца ў дарозе з самай раніцы і вельмі стомленыя. Важна памятаць, што яшчэ 12 снежня яны знаходзіліся ў месцах зняволення, многія больш за пяць гадоў. З 13 снежня яны ўсё яшчэ не мелі магчымасці абняць сваіх блізкіх і знаходзіцца ў поўнай бяспецы. Адчуванне бяспекі цяпер з’яўляецца […]