6 гадоў Dapamoga — 6000 € на Беларускі Замак
У пачатку верасня 2026 года Dapamoga адзначыць сваё 6-годдзе. Напярэдадні гэтай важнай для нас даты мы адкрываем асаблівы святочны збор — 6000 еўра.
Чаму менавіта 6000? Усё проста: 6 гадоў — 6000 еўра. Прыгожая і сімвалічная лічба да нашага дня нараджэння.
Але за святочнай нагодай стаіць вельмі практычная мэта.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на камунальныя плацяжы і іншыя гаспадарчыя выдаткі, неабходныя для ўтрымання Беларускага Замка і яго жыхароў.
Беларускі Замак — гэта не проста будынак. Гэта месца, якое ўжо некалькі гадоў становіцца часовым домам для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь праз палітычныя рэпрэсіі. Тут жывуць былыя палітзняволеныя і рэпрэсаваныя беларусы, якім пасля турмы, пераследу і вымушанага ад’езду даводзіцца пачынаць жыццё нанова.
Акрамя таго, Замак — гэта месца сустрэч, культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, валанцёрства, падтрымкі і проста прастора, дзе беларусы могуць быць разам.
За шэсць гадоў Dapamoga дапамагла тысячам людзей. І ўсе гэтыя гады наша праца была магчымая ў тым ліку дзякуючы тым, хто падтрымліваў нас ахвяраваннямі, дапамагаў рэчамі, часам, працай ці проста быў побач.
Таму напярэдадні нашага шостага дня нараджэння мы просім дапамагчы нам захаваць Беларускі Замак утульным, бяспечным і адкрытым для тых, каму ён патрэбны.
Наша мэта — 6000 € да 6-годдзя Dapamoga.
Няхай гэтыя 6 тысяч да 6 гадоў стануць нашым агульным падарункам Замку.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапамагае Dapamoga працягваць дапамагаць.
https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026
6 гадоў Dapamoga — 6 000 еўра на падтрымку Беларускага Замка! — Dapamoga
Напярэдадні 6-годдзя Dapamoga мы адкрываем святочны збор на 6 000 еўра. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на аплату камунальных плацяжоў, гаспадарчыя выдаткі і ўтрыманне Беларускага Замка — бяспечнай прасторы для былых палітвязняў, рэпрэсаваных беларусаў…