СУСТРЭЧА З НАСТАЙ ЛОЙКАУ панядзелак, 17 жніўня а 19:30, у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з пра…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА З НАСТАЙ ЛОЙКА

У панядзелак, 17 жніўня а 19:30, у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойка.

Гэтым разам — без доўгіх прамоў і фармальнасцяў. У цёплай і нефармальнай атмасферы пагаворым з Настай пра тое, чым яна жыве і займаецца сёння, зададзім адно аднаму пытанні і даведаемся больш пра праекты, якія яна цяпер развівае.

Гэта будзе магчымасць не толькі паслухаць Насту, але і паразмаўляць з ёй напрамую — пра праваабарону, Беларусь, цяперашнія ініцыятывы і ўсё тое, пра што захочацца спытаць.

Сустракаемся, размаўляем і праводзім вечар разам!

Панядзелак 17 жніўня
19:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10