Учора на Кафедральнай плошчы Вільні прайшоў мітынг, прымеркаваны да шостай гадавіны падзей 9 жніўня 2020 года ў Беларусі.
Гэты дзень зноў аб’яднаў беларусаў Вільні — і не толькі. Мы сустрэліся, убачылі знаёмыя твары, пачулі адно аднаго, разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, спявалі, танчылі, трымаліся за рукі і яшчэ раз нагадалі сабе, што, нягледзячы на гады, адлегласці і розныя жыццёвыя шляхі, наша супольнасць працягвае існаваць.
Дзякуй усім, хто зрабіў гэты дзень магчымым: арганізатарам і валанцёрам — за вялікую працу, удзельнікам — за тое, што прыйшлі і былі разам, спікерам — за важныя словы, музыкам — за атмасферу і эмоцыі.
Асобная падзяка літоўскаму боку — за падтрымку, салідарнасць і магчымасць беларусам свабодна збірацца ў самым сэрцы Вільні.
Дзякуй прадстаўнікам СМІ і журналістам, якія ўчора былі разам з намі і актыўна асвятлялі падзеі Дня годнасці беларусаў. Дзякуй за ўвагу да Беларусі і за тое, што нашы галасы працягваюць гучаць далёка за межамі Кафедральнай плошчы.
І, вядома, дзякуй звычайным мінакам, якія спыняліся, падыходзілі да нас і казалі словы падтрымкі. Часам некалькі простых слоў ад незнаёмага чалавека значаць сапраўды шмат.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўчора быў разам з намі. Мы ўбачылі адно аднаго, пачулі адно аднаго і зноў пабылі разам.
Да сустрэчы ў свабоднай Беларусі!
Фота : блогер Шэры Кот
https://youtube.com/shorts/wbkZTm5MZ58?is=f61eOGaAFs7kq9_5