Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Збор 1520 € на арганізацыю мітынгу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗБОР НА АРГАНІЗАЦЫЮ МІТЫНГУ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ 21 ТРАЎНЯ Ў ВІЛЬНІ У чацвер, 21 траўня, беларусы Вільні рыхтуюць вялікі мітынг салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У гэты дзень мы хочам яшчэ раз нагадаць свету пра людзей, якія застаюцца за кратамі за свае перакананні, словы, музыку, журналістыку, актывізм і любоў да свабоды. Для падрыхтоўкі мерапрыемства арганізатары […]

Панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы 18 траўня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ Сёння, у панядзелак 18 траўня, а 18:30 на Кафедральнай плошчы адбудзецца ўжо 178-ы традыцыйны мітынг у падтрымку Украіны. Гэты мітынг будзе прысвечаны Дню памяці ахвяр генацыду крымскататарскага народа. У 1944 годзе савецкі таталітарны рэжым здзейсніў масавую дэпартацыю крымскіх татараў — карэннага народа Крыму. Больш за 200 тысяч чалавек былі прымусова […]

У Беларускім Замку прайшоў традыцыйны суботнік з прыбіраннем і шашлыкамі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

На выходных у Беларускім Замку прайшоў традыцыйны суботнік Дзякуй усім, хто прыйшоў дапамагчы, працаваў, прыбіраў, насіў і проста быў побач! Менавіта дзякуючы такім людзям у Замку заўсёды ёсць цяпло, жыццё і сапраўднае адчуванне супольнасці. А завяршыўся наш суботнік найсмачнейшымі шашлыкамі, размовамі і вясновым настроем. Вясны вам у сэрцы, сябры

Выстава ў Вільні 21 траўня да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ВЫСТАВА ДА ДНЯ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ У гэты чацвер, 21 траўня, у межах Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, на Кафедральнай плошчы ў Вільні з 15:00 будзе праходзіць выстава малюнкаў і карцін былых палітвязняў, створаных імі ў калоніях і турмах, а таксама беларускіх мастакоў, якія падтрымалі пратэсты і застаюцца салідарнымі з дэмакратычнымі ідэаламі. На выставе […]

18 траўня ў Беларускім Замку пляценне маскіравальных сетак і мітынг салідарнасці з Украінай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Панядзелак, 18 траўня «Будучыня заўсёды пачынаецца з маленькага кроку.» (Канфуцый)⸻18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 18:30 – панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчы

Апошні паказ спектакля «Блукаючыя агні» у тэатральным сезоне ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння адбыўся апошні паказ спектакля «Блукаючыя агні» ў гэтым тэатральным сезоне. Дзякуй усёй камандзе праекта за творчасць, шчырасць, эмоцыі і падтрымку Dapamoga! Для нас асабліва каштоўна і кранальна, што сярод акцёраў гэтага спектакля — нашы сябры і ментары. Вы робіце вельмі важную справу: праз мастацтва, сцэну і чалавечыя гісторыі дорыце людзям святло, суперажыванне і надзею. […]

Мітынг у Вільні 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў і ў памяць Вітольда Ашурка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

МІТЫНГ З НАГОДЫ ДНЯ САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ У чацвер 21 траўня а 18:30, з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі, на Кафедральнай плошчы ў Вільні адбудзецца мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў Мы нагадваем, што роўна 5 гадоў таму ў гэты дзень у турэмных засценках быў забіты Вітольд Ашурак — чалавек, які стаў адным з сімвалаў мужнасці […]

У Вільні прайшоў традыцыйны мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і Беларуссю

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння ў Вільні прайшоў традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і Беларуссю Асабліва кранальна было бачыць падтрымку замежных гасцей, якія падыходзілі да нас падчас акцыі: Да мітынгу далучылася дзяўчына з Іспаніі. Пачуўшы слова «gracias», яна адразу пачала размаўляць пра Беларусь і падтрымала нашу барацьбу за свабоду. Як аказалася, тэма Беларусі для яе вельмі блізкая. […]

Спектакль-загадка «Блукаючыя агні» у Вільні 17 траўня а 17:00 і 19:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СПЕКТАКЛЬ-ЗАГАДКА «БЛУКАЮЧЫЯ АГНІ» У нядзелю 17 траўня а 17:00 і а 19:00 запрашаем вас на спектакль-загадку «Блукаючыя агні» ў Вільні. Вы – не назіральнік. Вы – унутры таямніцы.  Унутры сумневаў.  Унутры святла, якое можа аказацца падманам.  Унутры туману, які можа аказацца адказам на пытанні. Спектакль, які абмяркоўваюць па дарозе дадому… спектакль, які яшчэ доўга не […]

Нядзельны мітынг і сустрэчы па міграцыі ў Беларускім Замку 17 траўня ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 17 траўня «Нават маленькае святло мацнейшае за вялікую цемру.» (Марцін Лютар Кінг) ⸻ 12:00 – нядзельны мітынг салідарнасці на Плошчы Вінцаса Кудзіркі 15:00 – 17:30 – сустрэча па пытаннях міграцыі і інтэграцыі ў Беларускім Замку 17:00 і 19:00 – спектакль-загадка «Блукаючыя агні» ў прасторы VILEIŠIO1818:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў […]