Сёння мы адкрываем асабісты збор. І гэта гісторыя пра тое, як дапамога вяртаецца па коле.
Аляксей Еўтушык — рэпрэсаваны беларус з Мінска, былы айцішнік і даўні сябар Dapamoga.
У жніўні 2020 года Лёша прайшоў праз суткі на Акрэсціна і пры падтрымцы Dapamoga змог выехаць у Літву. Але, апынуўшыся ў бяспецы сам, ён амаль адразу пачаў дапамагаць іншым беларусам, якім таксама давялося ўцякаць ад рэпрэсій.
Яго дом на вуліцы Ягайлас у Вільні фактычна стаў маленькім «хабам» для новапрыбылых. Лёша дапамагаў знайсці і аплаціць жыллё, уладкавацца ў новым горадзе, пазычаў грошы — часта не атрымліваючы іх назад.
Тады ён мог дапамагаць — і дапамагаў.
Але за апошнія гады жыццё самога Лёшы моцна змянілася.
Праблемы з сэрцам, сур’ёзная аперацыя, а пазней інсульт і доўгае аднаўленне на пэўны час пазбавілі яго магчымасці працаваць. Сёння Лёша стараецца падпрацоўваць і самастойна аплачваць самае неабходнае, у тым ліку жыццёва важныя лекі для сэрца.
За гэты час у яго назапасілася каля 2000 еўра запазычанасці перад Sodra, што стварыла сур’ёзную праблему з медыцынскім страхаваннем.
І сёння дапамога патрэбная таму, хто столькі разоў дапамагаў іншым.
Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў. І асабліва — да тых, каго калісьці падтрымаў сам Лёша.
Магчыма, ён сустрэў вас пасля пераезду. Дапамог з жыллём. Пазычыў грошы. Ці проста быў побач у момант, калі ўсё ваша ранейшае жыццё засталося па той бок мяжы.
Цяпер прыйшоў час падтрымаць Лёшу.
Наша мэта — дапамагчы яму закрыць запазычанасць перад Sodra, аднавіць медыцынскае страхаванне і атрымаць магчымасць нармальна клапаціцца пра сваё здароўе.
Кожны данат мае значэнне. А калі вы не можаце дапамагчы фінансава — калі ласка, падзяліцеся гэтым зборам.
У 2020-м мы шмат гаварылі пра беларускую салідарнасць.
Яна патрэбная і сёння. Асабліва тады, калі дапамога патрэбная таму, хто так доўга дапамагаў іншым.
https://dapamoga.org/be/donations/support-aliaksei-yevtushyk
Збор у падтрымку сябра Dapamoga Аляксея Еўтушыка — Dapamoga
Аляксей Еўтушык шмат гадоў дапамагаў беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля рэпрэсій. Сёння дапамога патрэбная яму самому. Збіраем сродкі, каб дапамагчы Лёшу закрыць запазычанасць перад Sodra і аднавіць медыцынскае страхаванне. Час падтрымаць…