ПРАЦЯГВАЕМ ВЕБІНАРЫ ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ
Палітычны пераслед і вымушаная эміграцыя — гэта не толькі страта волі ці дома. Часта гэта яшчэ і страта звыклага жыцця, прафесіі, сацыяльных роляў, адчування прыналежнасці і ўяўленняў пра сябе.
«Хто я цяпер?» і «Як жыць далей?» — гэтыя пытанні могуць гучаць яшчэ доўга пасля таго, як знешне жыццё, здаецца, наладзілася. Таму гэтым разам мы прапануем пагаварыць пра пошук новых сэнсаў.
Абмяркуем
што такое крызіс сэнсаў
як паступова, крок за крокам, нанова выбудоўваць сваю ідэнтычнасць
дзе шукаць апоры, каб будаваць новае жыццё
Эфір правядзе Дар’я Давыдзька — сямейная псіхалагіня, якая працуе ў Volnyja з заснавання.
Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.
Дата: 9 верасня
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн
Нават калі здаецца, што зямля сышла з-пад ног, магчыма знайсці новую апору. Прыходзьце шукаць яе разам з намі і запрашайце блізкіх