УВАГА: МАХЛЯРЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ АД ІМЯ DAPAMOGA!Гэтай восенню мы пачалі атрымліваць паведамленні пра тое…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

УВАГА: МАХЛЯРЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ АД ІМЯ DAPAMOGA!

Гэтай восенню мы пачалі атрымліваць паведамленні пра тое, што ў Telegram у Клайпедзе з’явіліся фальшывыя «прадстаўнікі Dapamoga».

Ад імя нашай арганізацыі яны прапануюць людзям сумнеўную «працу»: праводзіць апытанні пра стаўленне да палітычнай улады, збіраць грошы і абяцаюць за гэта заробак у памеры 2000 еўра.

У акаўнтах мяняюцца імёны і фотаздымкі, але пры гэтым незаконна выкарыстоўваецца сімволіка Dapamoga або ўкраінская сімволіка, каб выклікаць давер.

Некалькі чалавек ужо даслалі нам фрагменты такой перапіскі. Усю атрыманую інфармацыю мы перадалі ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

Афіцыйна паведамляем: Dapamoga НЕ МАЕ НІЯКАГА ДАЧЫНЕННЯ да гэтых людзей і падобных прапаноў.

Dapamoga — не «фірма». Мы не прапануем валанцёрам заробак у 2000 еўра, не наймаем людзей для правядзення падобных палітычных апытанняў і не даручаем ім збіраць грошы такім чынам.

Асабліва просім не згаджацца на падобныя прапановы. Удзел у сумнеўных дзеяннях ад чужога імя можа мець для вас сур’ёзныя прававыя наступствы.

Калі ласка, будзьце ўважлівыя: не перадавайце незнаёмым людзям асабістыя і банкаўскія даныя, не адпраўляйце дакументы ці грошы і не пераходзьце па падазроных спасылках.

Калі вам пішуць ад імя Dapamoga і прапанова выклікае хоць найменшы сумнеў — звяжыцеся з @nk_dapamoga і праверце інфармацыю.

Таксама просім паведамляць нам пра ўсе падобныя выпадкі і, па магчымасці, дасылаць скрыншоты перапіскі і акаўнтаў.

Будзьце асцярожныя. Папярэдзьце сваіх сяброў і блізкіх і, калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй