Сёння ў Вільні нарадзілася новая сям’я. Саюз двух закаханых людзей, якія будуць асновай новай дэмакратычнай Беларусі! Dapamoga віншуе Віку і Барыса і жадае, каб светлыя стасункі і пачуцці маладзенаў захавалі сваю моц і яскравасьць на шмат год! Сёння ў Вільні нарадзілася сям’я двух свабодных духам прадстаўнікоў Новай Беларусі. 2024’05’03 Сёння ў Вільні нарадзілася новая сям’я. […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Замку ў Вільнюсе патрэбна штомесячная падтрымка для аплаты камунальных паслуг
Сябры, Замку патрэбная вашая падтрымка: штомесячны данат на камуналку. Штомесяц камунальныя паслугі замка складаюць як мінімум 2000 еўра. Данаты на камуналку, што прыходзяць апошнія паўгады, складаюць штомесяц палову гэтай сумы, таму запазычанасьць расьце. На сённяшні дзень, на рахунку дапамогі ўвогуле няма грошай на аплату камуналкі. Калі ласка, падтрымайце Замак, каб ён мог існаваць і далей: […]
Экскурсія ў Кярнава 5 траўня пасля традыцыйнага мітынга салідарнасці ў Вільні
Даражэнькія, запрашаем на экскурсію ў Кярнава ў нядзелю 5 траўня апасля традыцыйнага мітынга салідарнасьці! У Літву прыйшло-такі цёплае надвор’е, наперадзе выходныя і гэта добрая нагода апасля традыцыйнага мітынгу салідарнасьці ў нядзелю разам адпачыць і адкрыць невядомыя для сябе мясціны Літвы, як лічыце? Працягваючы праграму знаёмства з Літвой пад назвай “Ačiū, Lietuva”, Dapamoga запрашае вас ў […]
Патрэбна дапамога былой палітвязынке Наталлі Карнеевай для лячэння дачкі Багданы
Сябры, калі хто йшчэ не чуў, патрэбная наша з вамі грашовая дапамога былой палітвязынке Наталлі Карнеевай, бо яе дачка Багдана зламала нагу, аж тры косткі, а страхоўка не пакрывае лекаванне. Наталлі нават прыйшлося забраць Багдану з бальніцы крыху раней, бо кошт за стацыянар быў вельмі вялікі. Трэба сабраць хаця б 1000 еўра, каб пакрыць адныя […]
Міхаіл Жамчужны расказвае пра выбух на ЧАЭС і праблемы ліквідатараў аварыі
Праваабаронца і былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, удзельнік першага Чарнобыльскага шляху, распавядае пра раніцу, калі здарыўся выбух на ЧАЭС, пра праблемы, з якімі жывуць ліквідатары аварыі сёння, пра неабходнасьць барацьбы супраць дыктатуры. Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці беларусаў Вільні ўчора, 28 красавіка, быў прысвечаны 38й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Усе ўдзельнікі акцыі, у тым ліку Дапамога, […]
Нядзельны мітынг салідарнасці беларусаў Вільні прысвечаны 38-й гадавіне Чарнобыльскай аварыі
Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці беларусаў Вільні ўчора, 28 красавіка, быў прысвечаны 38й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Усе ўдзельнікі акцыі, у тым ліку Дапамога, прадстаўнікі офісу Святланы Ціханоўскай, беларускія актывісты, былыя палітвязні далучыліся да рэзалюцыі арганізацыі “Экадом” прысвечанай 38-годдзю са дня Чарнобыльскай катастрофы.
Расклад бясплатных заняткаў у Замку Вільнюса на 29 красавіка – 5 траўня для беларусаў
Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 29 красавіка – 5 траўня: Панядзелак11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. Без рэгістрацыі. Пятніца18:00 – Індывідуальныя кансультацыі па пытаннях міграцыі з Наталляй Калегавай. Рэгістрацыя: @natalex_dapamoga Субота11:00 – Размоўны клуб “Lietuvių kalba” з носьбітам мовы.Рэгістрацыя: @natalex_dapamoga 12:00 – Ангельская мова для дарослых узроўня В1. Рэгістрацыя: @natateacher90 13:00 […]
Заняткаў па ангельскай мове заўтра не будзе, новы расклад заняткаў у Замку на 22-28 красавіка
UPD, даражэнькія: Заняткаў па ангельскай мове зау́тра ня будзе. Дасылаем праменікі здароўя і любові нашай цудоўнай настаўніцы. Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 22-28 красавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. Без рэгістрацыі. Аўторак 18:00 – Заняткі па псіхалогіі з Вольгай Замаліевай. Рэгістрацыя > Пятніца 18:00 – Індывідуальныя…
Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў Чарнобыля ў Вільні на 38-ю гадавіну катастрофы
Сення, 26 красавіка 2024 года – 38-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. У чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да віленскага помніка «Маці Чарнобыля», які знаходзіцца ў парку Сапегаў, дзе па заканчэнні афіцыйнай часткі паразмаўляла з беларусамі Вільні і адказала на пытанні журналістаў. У акцыі прынялі удзел актывісты, дыплампты, прадстаўнікі […]
Віленскія сацыял-дэмакраты прапануюць стварыць сквер памяці ахвяраў рэжыму Лукашэнкі
Віленскія сацыял-дэмакраты прапанавалі стварыць сквер памяці ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Мэрыя Вільні і Камісія гістарычнай памяці горада будуць разглядаць магчымасць стварэння ў Вільні сквера памяці ахвяр рэжым Лукашэнкі. Яшчэ два гады назад Dapamoga звярнулася у́ віленскае самакіраванне з запытам аб адкрыцці мемарыяла, прысвечанага загінулым у барацьбе з рэжымам Лукашэнкі беларусам. Тады мы атрымалі адказ, што да […]