Праз тыдзень будзем святкаваць Дзень Волі – 107-годдзе абвяшчэння Незалежнасці БНР. Глядзіце праграм…

Праз тыдзень будзем святкаваць Дзень Волі – 107-годдзе абвяшчэння Незалежнасці БНР. Глядзіце праграму мерапрыемстваў у Літве!

22 сакавіка, субота

Лукішская плошча, Вільня
19:00. Ушанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і паплечнікаў у дату іх пакарання. Запальванне памятных знічак.

23 сакавіка, нядзеля

Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня
12:00.
Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці прымеркаваны да надыходзячага свята Дня Волі.

Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10, Вільня
15:00.
Дыскусійная сустрэча з Палінай Шарэнда-Панасюк.

24 сакавіка, панядзелак

Кафэ «Karčma 1863», Bokšto g. 2, Вільня
18:00.
Віктарына «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»

Беларускі спектакль «ЦЕСЛЯ» — гісторыя сям’і, гісторыя краіны
18:00 – 19:15
20:00 – 21:15
Квіткі па спасылцы.
Для арганізацыі Dapamoga вылучаны зніжкі для палітвязяў і рэпрэсаваных — звяртацца ў асабістыя да @nk_dapamoga.

25 сакавіка, аўторак


Сейм Літоўскай Рэспублікі
9:00.
Урачыстасці з нагоды Дня Волі. Уздым бел-чырвона-белага сцяга каля Сейма з удзелам нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай, Паліны Шарэнда-Панасюк і дэпутатаў Сейма Літвы (пляцоўка з боку набярэжнай, вуліца Goštauto)
9:30. Павязванне стужак на Алеі Беларускай дэмакратыі каля Сейма (каля Žvėryno Tiltas, вуліца Goštauto)
10:00. Пачатак вольнага бчб-аўтапрабегу.
Рэгістрацыя кіроўцаў і пасажыраў (-к) па спасылцы. Бярыце бчб ці літоўскія сцягі.

Могілкі Росы, Вільня
11:00.
Акцыя памяці. Ускладанне кветак і знічак да магіл Луцкевічаў і ў капліцу Кастуся Каліноўскага.
11:30. Экскурсія. Пачатак ад магілы Луцкевічаў.
12:00. Выезд у Каўнас. Збор на паркінгу ля помніку Пілсудскаму.

Петрашунскія могілкі, Каўнас
13:45.
Ускладанне кветак і запальванне знічак на мемарыяльнай дошцы Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
15:30. Выезд з Каўнаса.

Лукішская плошча, Вільня
18:00 (збор – 17.45). Мітынг. Выкананне гімна. Выступ лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў і актывістаў Літвы, музыкаў.
18:35. Запальванне лампадак да крыжа Кастуся Каліноўскага.
18:45. Пачатак маршу да амбасады Беларусі. Бярэм сцягі сваіх раёнаў.

Амбасада Беларусі, Вільня
19:15.
Падвязванне стужачак, запальванне знічак. Вольны мікрафон. Выступ музыкаў.

Кафэ «Karčma 1863», Bokšto g. 2, Вільня
20:30.
Нефармальны працяг святкаванняў.

30 сакавіка, нядзеля

Вострая Брама, Вільня
15:00.
Вандроўка з гісторыямі пра Вільню.

Прыносьце на мерапрыемствы сцягі сваіх раёнаў!

АДСВЯТКУЕМ ДЗЕНЬ ВОЛІ РАЗАМ!
Жыве Беларусь!