Наталия Колегова ўзяла ўдзел у дыскусіі, арганізаванай Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Вільні ў рамках старшынства Польшчы ў Радзе Еўрапейскага Саюза.
Дыскусія была прысвечана еўрапейскасці Беларусі і заснавана на кнізе „Europejski wybór Białorusi – stracona szansa” („Курс Беларусі на Еўропу — страчаная магчымасць”).
У сустрэчы ўдзельнічалі аўтар кнігі, польскі дыпламат у Мінску Марцін Вайцяхоўскі, а таксама дацэнт Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта д-р Лаўрынас Йонавічус.