Сябры, 21 сакавіка спаўняецца 185 год Францішку Багушэвічу! Прапануем вам у суботу 22 сакавіка далуч…
15.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Сябры, 21 сакавіка спаўняецца 185 год Францішку Багушэвічу!
Прапануем вам у суботу 22 сакавіка далучыцца да вандроўкі па Віленшчыне, прысьвечанай юбілею заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры, чый запавет для беларусаў “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!” актуальны і да сёньня.
А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту.
А яшчэ наведаем музей іншага паэта Уладзіслава Сыракомлі, сярэднявечны замак у Медніках, ды іншыя навакольныя цікавосткі!
Маршрут: Вільня – Немеж – Барэйкаўшчына – Рукойні – Савічуны – Сьвіраны – Меднікі – Вільня.
Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.
Выезд з Вільні а 10-й, вяртаньне недзе ў 16-30.
Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя, у тым ліку пра ўнёскі за вандроўку, ў гугл-форме:
https://forms.gle/qUyuTygN3nmhwQx5A
Далучайцеся!