Антаніна Канавалава змагла пакінуць БеларусьПасля доўгага расстання яна нарэшце сустрэлася з мамай і…

Антаніна Канавалава змагла пакінуць Беларусь

Пасля доўгага расстання яна нарэшце сустрэлася з мамай і дзецьмі.

Кранальны пост і відэа сустрэчы ў сваім «Facebook» апублікавала мама Антаніны Канавалавай – Ганна Канавалава:

«Пасля 1555 дзён няволі… Мы нарэшце змаглі абняцца! Вельмі шаную, люблю кожнага з вас, хто дапамагаў мне і дзецям выстаяць, а часам і выжыць. Я перад вамі ў неаплачаным даўгу. Усіх абдымаю»


Нагадаем, Антаніна Канавалава была даверанаю асобаю Святланы Ціханоўскай. Антаніну асудзілі да 5,5 гадоў зняволення ў 2021 годзе. У сярэдзіне снежня 2024 года стала вядома, што яна выйшла на волю.