Суботні вечар. Мы запальваем свечы на Варце святла. З тэрыторыі амбасады праз калітку выходзілі трое: жанчына, мужчына гадоў па 45 і сабака, здаецца, коргі. – Жыве Беларусь, – адклаў я запальванне свечак і падыйшоў да іх. Каменныя твары. – Вы па-беларуску не размаўляеце? – працягнуў я. Моўчкі аддаляюцца ў бок “Максімы”. – лукашэнка вам мову […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У франтавой паласе ў лютым 2023 года аўтар сутыкнуўся з падазроным мясцовым мужчынам
У той дзень, напрыканцы лютага 2023, мы адпрацавалі па цэлям і яшчэ засветла вярнуліся дамоў. Бача падрадзіўся схадзіць па воду да крыніцы, што цякла ў кілометры ад нашага дому ў яру. Ён не ведаў дакладнае месца і я яму патлумачыў як прайсьці да яе. На машыне ехаць ён адмовіўся – захацеў прагуляцца. Я выйшаў з […]
Жыццё ў Нью-Ёрку і Бахмуце падчас вайны: розныя ўмовы побач з фронтам
Праца ў Нью-Ёрку адрознівалася ад працы ў Бахмуце. І там і там побач праходзіла лінія фронту, але ў Нью-Ёрку было значна цішэй і спакайней. Быццам трапілі у прыфрантавую Канстанцінаўку альбо навогул у Краматорск. У мяне склалася меркаванне пра негалосную дамову між кіраўніцтвам украінскімі і расейскімі войскамі, адказным за гэты накірунак фронту, аб неабстрэле цэнтральнай і […]
Камісія КР па нацыянальнай бяспецы распрацавала прадмову па былым беларускім добраахвотнікам на Украіне
Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы (КНРБ) распрацавала “ПРАДМОВУ па былым беларускім добраахвотнікам на баку Украіны“. Прадмова прынята чальцамі КНРБ аднагалосна. Задача прадмовы:1. Паглыбіць беларускае грамадства і нашых партнёраў у рэальны стан рэчаў па былым беларускім добраахвотнікам.2. Абгрунтаваць неабходнасьць дэкларатыўнай заявы аб падтрымцы былых беларускіх добраахвотнікаў і чальцоў іх сямей.3. Змяніць стаўленне беларускага грамадства […]
Бача гатуе дранікі на кухні ў Нью-Ёрку, успаміны і размовы пра Беларусь
Вярнуліся з працы. Пачысьцілі сапог. Яго мы чысьцілі і захоўвалі тут, прама на кухні. Я дапамог Бачы пачысьціць бульбу за што ён паабяцаў пачаставаць нас дранікамі. Драўляны стул з круглай сядушкай і закруглённай спінкай стаяў ля пліты-печкі. Падобныя стуллі былі ў вёсцы маёй бабулі. На стул Бача паставіў трохлітровы газавы балон з падстаўкай пад патэльню […]
Беларусы ў Нью-Ёрку працавалі па 4-6 гадзін і віншавалі рускіх з Днём савецкай арміі
Працавалі ў Нью-Ёрку мы кожны дзень. Рэжым працы дазваляў гэта рабіць. То не была праца на знос, як мы працавалі ў Бахмуце ў студзені гэтага года. ССО-шнікам не трэба было нашае пастаяннае, з раніцы да вечара, дзяжурства на пазіцыі. Іх цікавіў вынік адпрацоўкі па канкрэтнай цэлі ў лініі абароны ворага. Таму звычайна мы прыязджалі на […]
Аповед пра пачуцці і думкі пасля забойства расейскіх акупантаў у вайне
– А што ты адчуваеш, калі забіваеш рускіх? – такое пытанне чуў я не аднойчы. Чуў ад тых, хто бачыў вайну толькі ў страшным сне. Гэты аповед і будзе адказам на гэтае пытанне. 22 лютага 2023 нам упершыню паведамілі падцверджаныя афіцыйна страты ворага ў выніку нашай працы. Два – “200” і тры – “300”. Ці […]
Вынікі па лістах добраахвотнікам ад 26 красавіка 2024 года
ВЫНІКІ ПА ЛІСТАМ ДОБРААХВОТНІКАМ “Калі атрымаецца стварыць з гэтага мерапрыемства сістэму – я буду вельмі задаволены. Калі не – я як мінімум паспрабаваў,” так я бачыў 26 красавіка 2024 года магчымыя вынікі сваёй задумы з напісаннем лістоў добраахвотнікам…
Мітынг беларусаў у падтрымку палітвязняў скончыўся канфліктам з расейскамоўнай жанчынай у Літве
Мітынг падыходзіў да сканчэння. Беларусы ўжо пачалі згортваць сцягі і расцяжку з палітвязнямі, каб адвезьці іх і абсталяванне ў Замак. Я размаўляў з Пятровічам, калі да нас падыйшла жанчына сталага ўзроста і па-літоўску задала пытанне. Я не зразумеў аб чым яна казала, а на расейскую пераходзіць не хацелася, каб не псаваць першае ўражанне пра беларусаў. […]
Ілона запрасіла на мітынг у Вільні, дзе сустрэліся вядомыя беларускія палітыкі
Учора Ілона размясьціла ў сваім Facebook сторыз з відэа-пастом, адзначыўшы ў ім мяне. Пост складаўся з відэазапісу на якім Ілона звярталася да гледача з наступнай прамовай: “А вы знаете, что Саша “Кусь” заразный? Когда он тебя кусает – ты заболеваешь не сразу: болезнь начинает развиваться постепенно. И ты начинаешь замечать, что ты заболел только тогда, […]