Паважаныя спадарыні і спадары!Запрашаем вас прыняць удзел у дэбатах на тэму:«Комплексная падтрымка в…

Паважаныя спадарыні і спадары!

Запрашаем вас прыняць удзел у дэбатах на тэму:
«Комплексная падтрымка ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне».

Будзем абмяркоўваць:
   •   Неабходнасць узняцця гэтага пытання на міжнародным узроўні.
   •   Прыраўнанне статусу ветэранаў да статусу палітычна пераследаваных і вязняў сумлення.
   •   Ролю і прыярытэты беларускай дыяспары ў падтрымцы ветэранаў і іх сем’яў.
   •   Падтрымку ветэранаў як важны аспект міжнароднай палітыкі.

Дата: 1 снежня
Час: 15:00
Месца: Беларускі замак, вул. Naujoji Riovonių 10, Вільня

Бакі дэбатаў:
  •   Аляксандр Клачко (пазыўны «Кусь»), член Каардынацыйнай Рады, Блок «Воля».
  •   Вольга Карач, кіраўніца кампаніі “Наш Дом”.
  •   Вольга Вялічка, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы Каардынацыйнай рады Беларусі.
  •   Анжаліка Мельнікава, спікер Каардынацыйнай рады Беларусі.
  •   Дзмітрый Захватаў, адвакат, сузаснавальнік фонда “Action4life”.
  •   Алег Жаўноў, правазнавец, блогер, аўтар тэлеграм-канала “Мы не халопы”.

Трансляцыю будзе весці Андрэй Павук.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх прадстаўнікоў і прадстаўніцаў арганізацый і грамадзянскай супольнасці, чыя дзейнасць звязаная з гэтай тэмай.

Таксама запрашаем СМІ да актыўнага ўдзелу.

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел, у асабістыя @natalex_dapamoga