Просіць падтрымкі шматдзетная сям’я, у якой абое бацькоў былі палітвязняміШматдзетная сям’я Юліі і Ігара Лаптановічаў прайшла вялізныя выпрабаванні і турмой, і расстаннем, і ўз’яднаннем у чужой краіне. Пасля трох аперацый, перанесеных у калоніі, здароўе Юліі ў дрэнным стане і іх сям’і патрэбна дапамога і падтрымка. На яе карысць абвешчаны збор на платформе «Байсол». https://nashaniva.com/380679 Без […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Наталля Дуліна пра калонію, высылку з Беларусі і жыццё пасля вызвалення
«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтагаБылая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталля Дуліна прайшла арышты, звальненне, суд і калонію. У чэрвені 2025 года яе разам з групай палітвязняў гвалтоўна вывезлі з Беларусі ў Літву. У інтэрвʼю @belsat Дуліна расказвае пра закрыты працэс і адмову ад […]
Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі і перадаваў навіны Бабарыку
«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі Былы палітвязень, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу» ў фэйсбуку расказаў, як арганізаваў у зняволенні сваё «новае медыя», каб даведвацца навіны Беларусі і свету. https://nashaniva.com/380535 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380535
Павел Вінаградаў упершыню расказвае пра ўмовы ў беларускай турме і свой шлях да вызвалення
Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно Вялікая гутарка з тройчы палітвязнем, які датрымаўся да вызвалення з пекла і кажа, што ў выніку ніводнай секунды не шкадуе, што атрымалася так, як атрымалася.https://nashaniva.com/380485 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/380485
Сёння спаўняецца 143 гады з дня нараджэння Якуба Коласа, стваральніка беларускай літаратуры
Сёння спаўняецца 143 гады з дня нараджэння Якуба Коласа — аднаго са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратуры, навукоўца, педагога, перакладчыка і грамадскага дзеяча. У гэты святочны дзень падрыхтавалі падборку цікавых артыкулаў пра класіка:За што Якуб Колас трапіў за краты? Якуб Колас. Захавальнік старога свету. Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам. Вы ведалі, што ў знакамітага Канстанціна […]
Палітзняволены Сяргей Раманаў прайшоў планавую аперацыю ў шпіталі без ускладненняў
Палітзняволены Сяргей Раманаў патрапіў у шпіталь, дзе яму зрабілі аперацыю Як паведамляе @a_partisans, аперацыя была планавай і прайшла без ускладненняў. Неўзабаве яго ізноў павінны перавесці ў калонію. Аб праблемах са здароўем Сяргея было вядома даўно, але ніякіх падрабязнасцяў не паведамлялася. Палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў […]
Ларыса Геніюш — паэтычнае апісанне Дзядоў і памяці пра продкаў
Ларыса Геніюш – Дзяды Дождж падае вонку прыцішаным звонам,дождж льецца, дождж плача на шыбах аконных,балючы стон ветру даносіцца з даляў,і зоркі на небе нам ноч не запаліць. У сьвятынях сьціх гоман малітваў нядзельных,на могілках сьвечкі даўно дагаралі.А ў краі, гдзе думы маі безупынна,чакаюць у хатах дзядоў на гасьціну. Да нас не забудзьце, прыходзьце, дзяды;хопіць малітваў у мяне […]
Святлана Ціханоўская заклікае памятаць і захоўваць беларускія традыцыі ў Дзядоў
Святлана Ціханоўская — з нагоды Дзядоў«Здаецца, амаль кожны з нас памятае гэты дзень яшчэ з дзяцінства. Як уся вёска хадзіла на могілкі, у хаце рыхтавалі пачастункі для продкаў, а дарослыя гаварылі пра тых, каго ўжо няма, але хто ўсё яшчэ побач. У кожнай сям’і гэта выглядала па-свойму, але сэнс быў адзіны — успомніць сваіх родных […]
Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах
Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій Пра гэта паведамляе амбасада Германіі ў Мінску.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі») былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітныя дзеячы культуры, мастацтва і навукі. Усе яны былі пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяраў сталінскага тэрору. Разам з гэтым 1 жніўня 1937 году, ва ўнутраным двары […]