Пераўтварэньне Беларусі ў новую лінію расейска-украінскага фронту. У сеньняшняй сітуацыі гэта самы выгадны для Масквы сцэнар.
Першае. Я не думаю, што вайна прывядзе да хуткага зрынаньня рэжыму Лукашэнкі. Для гэтага патрэбна сухапутная аперацыя, эфектыўнае падпольле ў Беларусі, моцная і падрыхтаваная, ўзброенная апазіцыя ўнутры краіны;
Па-другое, вайсковыя дзеяньні на тэрыторыі Беларусі прывядуць да гібелі мірных жыхароў. Тут ўж не абмяжуешся словамі, “самі вінаватыя”. Гэта будзе мець сур’езныя палітычныя наступствы і, на жаль, узмоцніць прарасейскія настроі з улікам таго, што расейская прапаганда дамінуе ў беларускай прасторы.
Па-трэцьце, я не думаю, што беларуская армія наўпрост будзе ўцягнута ў васковыя дзеяньні самастойна, хутчэй за ўсе, Расея ўвядзе свае войскі ў Беларусь 50-100 тыс. Адбудзецца працэс аб’яднаньне і стварэньня адзінага камандваньня.
Беларусаў жа, на фоне вайны будуць мабілізаваць і часткова адпраўляць на Данбас. Бо вайна з расейскай стане агульнай. Такім чынам будзе выбівацца насельніцтва Беларусі.
Чацьвертае. Верагодна, што расейскія вайсковыя адзінкі будуць размяшчаць не ў полі, а мэтанакіравана ў вялікіх гарадах, Гомель, Брэст, Пінск, Мозыр. Мэта?
Абмен ударамі павінен прывесьці да стратаў сярод цывільнага насельніцтва і разбурэньня інфраструктуры. Як вынік – вялікі гуманітарны крызіс у Беларусі. Калі паўднёвая Беларусь стане прыфрантавой зонай гэта каля 1.5 млн., верагодных бежанцаў.
Пятае – у выпадку наземных дзеяньняў частка паўднёвай Беларусі можа быць занятая украінскімі войскамі. Там могуць быць утвораны геапалітычныя адзінкі з удзелам апазіцыі. Але большая частка краіны будзе акупавана Расеяй, з увядзеньнем вайсковага становішча, з частковым альбо цалкавітым адміністрацыйным кантролем Расеі. Хутчэй частковым, бо на міжнароднай арэне з Беларусі будуць рабіць ахвяру вайны.
Канешне, удары па аб’ектах у Беларусі могуць дасягнуць пэўных тактычных вынікаў, але ў стратэгічным – прывядзе да драматычных наступстваў для самой Беларусі.