У Дзень Волі мы дзякуем усім беларусам, што са зброяй у руках і без зброі змагаюцца за будучыню Беларусі, Украіны і Еўропы. Дзякуй дабраахвотнікам, партызанам, валанцёрам і ўсім, хто зараз рызыкуе жыццём і свабодай. Беларусь ганарыцца вамі!
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
З Днём Волі, сябры — няхай гэта будзе апошні Дзень Волі ў няволі
“А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам.” К. Каліноўскі. З Днём Волі, сябры! Няхай гэта будзе наш апошні Дзень Волі ў няволі, а наступным разам адзначым яго, як дзяржаўнае свята! Дарэчы, вы можаце павіншаваць суседзяў улёткай з вольным чыжыкам. Файлы для друку тут.
Улады ліквідавалі «Ахову птушак бацькаўшчыны» — найвядомейшую беларускую прыродаахоўную арганізацыю
Злачынная дзяржава ліквідавала “Ахову птушак бацькаўшчыны” – самую знакамітую беларускую прыродаахоўную арганізацыю. Чыжоўка падтрымлівае АПБ. Чыжыкі з вамі!
22 сакавіка 1864 г. быў павешаны Кастусь Каліноўскі — яго словы не страцілі актуальнасці
22 сакавіка 1864 г. быў павешаны Кастусь Каліноўскі. Нажаль, сёння яго знакамітая цытата з “Лістоў з-пад шыбеніцы” не страціла актуальнасць.Дарэчы, не забывайцеся пра ўлёткі, прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму.
Пуцін лічыць сябе пераемнікам Сталіна — але ягоны рэжым нагадвае іншую крывавую дыктатуру
Вядома ж, пуцін лічыць сябе пераемнікам сталіна, а Расію – пераемніцай СССР. Але ж у апошнія тыдні мы бачым усё больш падабенстваў пуцінскага рэжыма з іншай крывавай дыктаурай. Паглядзіце, што насамрэч здолелі паўтарыць пуцін і яго zомбі.
Партызаны з Чыжоўкі: нават малая справа можа аказацца не такой ужо і малой
Калі дзе хтосьці сумняваецца ў дзейснасьці малых спраў, хай паглядзіць на партызан з Чыжоўкі. Ужо праз пакаленьне мы перастанем разумець, што значыў такі выхад для фота, наколькі гэта было небяспечна. А зараз мы самі наўрад ці можам уявіць сабе, як гэта можна жыць бяз рызыкі. І малая справа можа апынуцца не такою ўжо й малой. […]
Чыжоўка падтрымлівае пракурора Яўгена Бабака, над якім распачаўся суд
Чыжоўка падтрымлівае сумленнага пракурора Яўгена Бабака, над якім на днях распачаўся суд. Прадстаўніца абвінавачвання – сумнавядомая Аліна Касьянчык. Мы ўпэўненыя, што хутка справядлівасць будзе адноўлена, і спадар Яўген апынецца на волі, а спадарыня Аліна – у судзе (і не ў якасці пракуроркі). Пацукі, ваш карабель ідзе на дно, час бегчы.
Новые партизаны вольнай Беларусі: от школьника с флагом до заговора во дворце
Новые партизаны Вольнай Беларусi Резкие, как удар серпом, жёсткие, как удар молотом. Или хрупкие и стеснительные, как герои романов XIX века. Самые разные, не похожие друг на друга. Вся палитра характеров и индивидуальностей. Будущая элита нашей страны или, лучше сказать, её нынешняя элита. Есть мнение, что в таких словах слишком много пафоса. Хотя о пафосе […]
Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 года калоніі
Сёння Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 года калоніі. На прыкладзе рэжымаў пуціна і лукашэнкі мы бачым, што прапаганда – адзін са слупоў, на якіх трымаецца фашызм. Сапраўдныя навіны і сапраўдная журналістыка – гэта зброя грамадства ў барацьбе з прапагандай, таму дыктатура імкнецца знішчыць незалежную прэсу. Чыжоўка падтрымлівае палонных супрацоўнікаў Нашай Нівы і […]
Чыжоўка: Беларусь не мае аніякага дачынення да так званага «рускага свету»
Чыжоўка нагадвае: Беларусь не мае аніякага дачынення да гэтак званага “рускага свету”. Толькі здраднік лукашэнка і ягоныя пацукі імкнуцца ў гэтую багну. Разам з “рускім светам” яны і згінуць.