Той яшчэ быў год. Сацыёлагі кажуць, што ў грамадскай думцы нічога асабліва не змянілася. Але гэта не…

Той яшчэ быў год. Сацыёлагі кажуць, што ў грамадскай думцы нічога асабліва не змянілася. Але гэта не так.

Мы змяніліся. Развучыліся плакаць, навучыліся ненавідзець – па-сапраўднаму ненавідзець. Шмат чаго зразумелі – пра сябе і іншых. Сталі мацнейшымі. А галоўнае – здаецца, мы нарэшце паважаем сябе і не азіраемся на меркаванні іншых.

Цяжка са святочным настроем. Рэжым падзяліў сем’і  і сяброў – паміж намі кіламетры і краты. На плошчах аўтазакі вакол ялінак.

Але. Новы год – ён пра будучыню. Сімвалічны крок ад старога да новага. Сімвалічны – бо нельга перанесціся ў будучыню аднім імгненнем. Але кожны дзень яна набліжаецца. Гэта мы набліжаем яе маленькімі крокамі з таго моманту,  як абралі яе для сябе. Кожны дзень беларусы адчуваюць еднасць у сваіх мэтах, жаданнях і марах. Будучыня прыйдзе. І прыйдзе свабода.

З Новым годам, сябры!
Жыве Беларусь!