11 красавіка – гадавіна жахлівага тэракту ў мінскім метро. Гэтае злачынства будзе зноў расследавана ў свабоднай Беларусі. Забойцы будуць пакараныя. Мы не забудзем і не даруем.
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Расейцы страляюць па мірных, а потым дзіўляюцца: пра расійскую падтрымку вайны і надзею на перамены
Спачатку расейцы страляюць па мірных жыхарах, а потым здзіўляюцца, чаму іх ніхто не любіць. Мы кажам “вайна пуціна і лукашэнкі”, але, нажаль, шмат простых людзей у Расіі падтрымліваюць крамлёўскую пачвару. Тых, хто, негледзячы на рэпрэсіі, выступае супраць вайны, цкуюць уласныя суседзі. Мы спадзяемся, што пасля паразы Расіі сітуацыя зменіцца, і сумленныя расіяне ачысцяць сваю краіну […]
Вясна ідзе: беларускія і ўкраінскія сцягі як сімвал надзеі і салідарнасці
Добры дзень, сябры! Няхай вясновыя сцягі і вясновыя птушкі прынясуць вясновы настрой. Жыве Беларусь! Слава Україні! Вясна ідзе!
Расейская армія не ўхіліцца ад адказнасці за ваенныя злачынствы
Што ні дзень, то навіна пра новае жахлівае злачынства, здейсненае расейскай “арміяй”. І кожны раз прапаганда вішчыць: “гэта не мы”. Увесь свет ведае, что гэта вы, і за ўсё прыйдзецца адказаць. А галоўнаму пацуку, які ў апошнія дні нібы імкнецца дыстанцыявацца ад вайны і расейскіх сяброў, хочацца сказаць: голуб міру з пацука не атрымаецца ніяк. […]
Рэдактары Вікіпедыі пад рэпрэсіямі: Пернікаў асуджаны на 2 гады, Бернштэйн чакае «суда»
Акрамя чыгуначнікаў і медыкаў, у апошнія часы ад рэпрэсій пацярпелі таксама редактары Вікіпедыі. Мабыць, сама назва “свабодная энцыклапедыя” раздражняе нелегітымнага і ягоных пацукоў. Павел Пернікаў сёння быў асуджаны на 2 гады, Марк Бернштэйн чакае “суда”. Чыжоўка падтрымлівае Паўла і Марка і нагадвае: неадукаваныя лукашэнкаўскія пачвары не маюць шанцаў у барацьбе з ведамі.
Лукашэнка — не прэзідэнт і не легітымны прадстаўнік беларусаў, а ўзурпатар і здраднік
Калі ўжо замежныя палітыкі зразумеюць: лукашэнка – не лідар, не прэзідэнт і не легітымны прадстаўнік беларусаў. Ён узурпатар і здраднік Беларусі!
Чыжоўка падтрымлівае анархістаў-палітзняволеных Бялова, Рубашкі і братоў Салаўёў на «судзе»
Чыжоўка падтрымлівае палітзняволеных анархістаў Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі, Арцёма Дзмітрыевіча Салаўя і Арцёма Сяргеевіча Салаўя, над якімі на мінулым тыдні распачаўся “суд”. Хлопцаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмістскім фарміраванні, але ж усе мы добра ведаем, што яны апынуліся за кратамі за свае погляды. Іржавая дзяржава ненавідзіць асноўныя ідэі анархізму: адсутнасць прымусовай улады, узаемадапамогу і свабоду […]
Беларусы, не пакідайце роднай мовы — заклік супраць акупацыі і русіфікацыі
Беларусы, не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўбачыць маскаля ў суайчынніках! Акупанты, прэч з Беларусі і Ўкраіны, час вяртацца дадому, у “немытую Россию”, пакуль не згінулі пад Чарнабаеўкай ці ў чарнобыльскім лесе. Хопіць чапляцца да суседзяў з вашай братэрскай любоўю.
Спачатку паляванне на чыгуначнікаў, цяпер на траўматолагаў — рэжым не спыняецца
Спачатку яны палявалі на чыгуначнікаў, пасля ўзяліся за траўматолагаў. Каго далей будуць лавіць? Чарцей? Рэптылоідаў? Што ні дзень – то дзень дурня. Можа, піць меньш трэба, таварыш маёр? Свабоду траўматолагам! Свабоду ўсім ахвярам дзікага палявання!
Беларускія добраахвотнікі пахаваныя ва Ўкраіне — прыйдзе час годна ўшанаваць іх на Радзіме
Усе краіны з гонарам хаваюць сваіх загінулых герояў-добраахвотнікаў у роднай зямлі, і толькі з беларусамі сябры ладзяць развітанне ва Ўкраіне, не ў Беларусі. Але прыйдзе час, і мы ўсе зможам годна ўшанаваць памяць Ліцвіна, Тура і Тэрора на Радзіме. Героям слава!