Якуб Колас На новы годЗ Новым годам, з шчасцем новым!Дай жа Божа, гэты годКаб успомніў шчырым словам…

Якуб Колас

На новы год

З Новым годам, з шчасцем новым!
Дай жа Божа, гэты год
Каб успомніў шчырым словам
Працавіты ўвесь народ!
 
Каб больш слёзы не ліліся,
Каб не падаў чалавек,
Каб астрогі запярліся
Ад людзей на вечны век;
 
Каб казалі, што хацелі,
          Каб не гнулісь, як цяпер,
Каб са страхам не глядзелі
На ўрадніцкі каўнер;
 
Каб пабольшала нам поля,
Каб разросся вузкі луг,
Каб спявалі песні волі,
Дзержучы жалезны плуг.
 
Дай Бог шчасця вам і долі
Ўсім, хто слёзы праліваў,
Хто у бедным, родным полі
        Зерне праўды засяваў!
 
1907 г