Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Максім Знак: адвакат, пісьменнік і народны адвакат адзначае дзень нараджэння

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

04.09.1981 г. нарадзіўся Максім Знак – адвакат, пісьменнік і сумленны чалавек. Кажуць, што юрысты служаць (ці павінны служыць) закону. Але ў першую чаргу яны служаць людзям. Максім Знак менавіта такі. Цяжка быць юрыстам у часы недазаконня, але служыць людзям усё адно можна. Максім Знак пайшоў у палітыку, бо там быў патрэбны. Не з’ехаў, калі была […]

Максіму Знаку спаўняецца 44 гады: юрыст, паэт і палітзняволены

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Краты — гэта ўмоўнасць? Да дня народзінаў Максіма Знака 44 гады сёння спаўняецца вядомаму юрысту, паэту і проста добраму чалавеку, палітзняволенаму Максіму Знаку. Чалавеку, які ўласнай свабодай плаціць за права быць сабой і ўсе астатнія правы — для нас усіх. Да дня народзінаў вядомага юрыста і паэта чытаем яго вершы і апавяданні. Спасылка без VPN

Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру: выказваньні да яго дня нараджэньня

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Трэба настройваць сябе на працяглую барацьбу». Выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру Павел Хадзінскі Слынны пісьменьнік і публіцыст, які стаіць у шэрагу найвялікшых прадстаўнікоў нашага народу, нарадзіўся ў гэты дзень, 3 верасня. Сказанае і напісанае ім засталося і будзе заўжды актуальным. Абралі трапныя выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру, якія актуальныя […]

Дзень ведаў і першы дзень восені адзначаюць вершам Пятруся Броўкі «Надыход восені»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння дзень ведаў і першы дзень восені, таму трымайце прыгожы і просты верш пра надыход восені з падручніка белліту! Пятрусь Броўка – Надыход восені Вось і лета сышло,Адспявалі калоссі,Цяжка нам заўважаць,Як з’яўляецца восень. Непрыкметна зусім —Прыплыве павуцінкай,Гляне жоўтым лістком3-пад зялёнай хусцінкі. Усплыве туманомНад рачулкаю соннай,Устрывожыць дымком3 пахам бульбы пячонай. Зачаруе агнёмМаладзенькай рабіны,На адлёце крыломПамахае бусліным. А пасля,А пасляЛіст апошні […]

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна і напад на Брэсцкую крэпасць

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. І для Беларусі яна таксама пачалася ў гэты дзень – калі першыя нямецкія бомбы ўпалі на Брэст. Мы шмат ведаем пра абарону Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе, але дзяржава амаль нічога не расказвае пра Брэсцкую крэпасць у 1939. А тады яе таксама абаранялі беларусы ад нацыстаў. З […]

Святлана Ціханоўская: школа — люстэрка краіны і шлях да свабоды ў новым навучальным годзе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская — да першага верасня: «Школа — люстэрка краіны» Пачатак навучальнага года заўсёды пра будучыню — асабістую і агульную. Гэта дзень, калі бацькі, дзеці і настаўнікі глядзяць наперад з надзеяй і чаканнем. У сваім звароце Святлана Ціханоўская гаворыць пра тое, што нават пад ціскам сістэмы застаюцца рэчы, якіх яна не можа забраць: адданасць настаўнікаў, […]

Яўгену Краснянскаму прысудзілі 7,5 гадоў калоніі за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Яўгену Краснянскаму прысудзілі 7,5 гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “здраду дзяржаве”. Мы, здаецца, прывыклі ўжо, што дзяржава лічыць здрадай усялякія абсурдныя рэчы. Як жа “здрадзіў” Яўген Краснянскі? Правёў сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі. Злачынцы часам ганарацца сваімі злачынствамі, а часам хаваюць іх. Ну, усе чулі пра закрытыя архівы НКУС і гэтак […]

30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў: у Беларусі 10 асоб у рэжыме інкамунікада

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. У Беларусі {як мінімум} 10 асобаў знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Інкамунікада – гэта знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў ён стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. На сёняшні […]

28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін, вядомы паэт і дыпламат Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін «Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі…» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН. Генадзь […]

25 жніўня Беларусь афіцыйна вярнула Незалежнасць пасля правалу камуністычнага путчу

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

25 жніўня Беларусь вярнула Незалежнасьць. «Спраўджваецца мара пакаленьняў змагароў за свабоду беларускага народа» Пасьля прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце 27 ліпеня 1990 года і да 25 жніўня 1991-га наша краіна існавала ва ўмовах напаў-незалежнасьці. Вырашальны момант наступіў пасьля таго, як праваліўся праімпэрскі камуністычны путч. Прыгадаем гістарычныя падзеі Спасылка без VPN