Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адно з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»
У падлеткавым узросце цяперашняя лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская на летніх вакацыях часта ездзіла ў Ірландыю. Яна была адным з «чарнобыльскіх дзяцей», якіх прымалі ірландскія сем’і для аздараўлення. Для Генры і Мэрыян Дзінаў з мястэчка Раскрэй у цэнтральнай частцы гэтай краіны яна была проста Светай — дзяўчынкай, якая прыязджала да іх чатыры разы.@zerkalo_io пагаварыла з Генры Дзінам, які прымаў Святлану ў Ірландыі.