Затрыманы пад Вілейкай ксёндз Анатоль Парахневіч перанёс інфарктЯк даведаліся вернікі, ксёндз Анатол…

Затрыманы пад Вілейкай ксёндз Анатоль Парахневіч перанёс інфаркт

Як даведаліся вернікі, ксёндз Анатоль Парахневіч, які служыць пробашчам у Вілейскім раёне і знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за месяц, перанёс інфаркт. Паводле звестак вернікаў, 65-гадовы святар застаецца ў следчым ізалятары ў цяжкім стане.

Таксама, наколькі вядома беларускім вернікам, ксяндза абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». У чым канкрэтна – інфармацыі няма. Мяркуецца, што святара трымаюць у СІЗА КДБ. Арыштоўваюць яго прыязджалі невядомыя людзі ў масках на некалькіх машынах, яго дом апячаталі.

Крыніца: katolik.lifе