26 красавіка — 40-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС — адна з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі. Пра яе штогод нагадваюць у Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе.
У выніку выбуху чацвёртага энергаблока ў навакольнае асяроддзе трапіла каля 200 розных радыенуклідаў. Значная іх частка выпала на тэрыторыі Беларусі. Радыяцыйнае забруджанне закранула 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі каля 2,2 мільёна чалавек. Шэраг вёсак і гарадоў пасля аварыі апусцеў і спыніў існаванне.
Катастрофа забрала жыцці і паўплывала на здароўе і лёсы мільёнаў беларускіх сем’яў. Памяць пра гэтыя падзеі застаецца важнай і сёння.
У гэты ж дзень адзначаецца і гадавіна заснавання Праваабарончага цэнтра «Вясна». Арганізацыя была створана ў 1996 годзе — у дзясятую гадавіну аварыі — каб дапамагаць людзям, якія сутыкнуліся з парушэннямі правоў чалавека.
Цікавыя факты
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ будучая Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, аўтарка кнігі «Чарнобыльская малітва», была накіравана на працу ў раённую газету ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці.
У 12 гадоў Святлана Піліпчук (цяпер Святлана Ціханоўская), ураджэнка Мікашэвічаў Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, упершыню пабывала ў Ірландыі па праграме «Дзеці Чарнобыля».
Чытайце таксама:
Мерапрыемствы да Дня памяці Чарнобыльскай аварыі 2026
Закінутыя сядзібы ў зоне адчужэння: як сёння выглядае гісторыя, пакінутая пасля Чарнобыля