Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Аляксандр Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна, але працягвалі з перапынкамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы Экс-палітвязень Аляксандр Фядута апублікаваў на сайце Беларускага ПЭНа калонку пра асуджанага на 20 гадоў анархіста Ігара Аліневіча і іншых анархістаў. https://nashaniva.com/385182 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/385182

Як шляхта святкавала Божае Нараджэнне ў беларускіх маёнтках і дварах

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра ўсім вядомыя і апісаныя ў літаратуры. Вядомыя добра і разгульныя балы магнатаў. А як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках? Чытаць далей Спасылка без VPN

Святлана Ціханоўская віншуе праваслаўных беларусаў з Раством і Божым Нараджэннем

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская віншуе праваслаўных беларусаў з Раством Святлана Ціханоўская віншуе праваслаўных беларусаў з Божым Нараджэннем Гэта час святкавання дабрыні, любві і веры. Час, калі мы можам падумаць пра сваё жыццё і адчуць удзячнасць за ўсё, што маем. Спадзяюся, што ў гэты цудоўны дзень кожны з вас мае побач блізкіх, з якімі можна падзяліцца цеплынёй свята. […]

Віншаванні з Раством і пажаданні любові, натхнення і надзеі ў Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Мы віншуем усіх, кто святкуе сёння Раство. За вокнамі снег і маразы, але няхай у вашых сэрцах жывуць любоў, натхненне і надзея. Андрэй Хадановіч Цуд на Каляды На сьвітанку сьніцца ранішняе сьвятло, і казычуць вушы радасныя навіны,нібы ўсё благое ў мінулае адышло,і жыцьцё ажыло,і сьвет такі, як павінны. За акном сініца па зернейку хлеб дзяўбе.Навагодні […]

6 студзеня адзначаюць дзень народзінаў праваабаронцаў-палітвязняў Марфы Рабковай і Насты Лойкі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

6 студзеня адзначаюць дзень народзінаў Марфа Рабкова і Наста Лойка – праваабаронцы-палітвязынкі. Спачатку яны ратавалі людзей з жорнаў сістэмы, потым самі апынуліся між гэтых жорнаў. І сістэме вельмі хацелася змалоць прыгожых, разумных, адукаваных і смелых жанчын. Але ні змалоць, ні зламаць не атрымалася. Атрымалася толькі кінуць за краты. Усе паспелі пасмяяца з “года жанчыны”. Але […]

Алесь Бяляцкі віншуе Марфу Рабкову і Насту Лойку з Днём Народзінаў за кратамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Я ўпэўнены, што наступны Дзень Нараджэння мы сустрэнем разам з вамі на волі» Алесь Бяляцкі запісаў цёплае віншаванне з Днём Народзінаў для Марфы Рабковай і Насты Лойка, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны за сваю працу па дапамозе людзям. Гэта шосты Дзень народзінаў за кратамі запар для Марфы і чацвёрты для Насты.

Выйшаў пасмяротны выпуск «Мовы Нанова» з Мікітам Мелказёравым і Лявонам Вольскім

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вольскі: «Пасля 2020 года людзі павярнуліся да мовы». Выйшаў пасмяротны выпуск «Мовы Нанова» з Мікітам Мелказёравым На «Белсаце» выйшаў выпуск праграмы «Мова Нанова» з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр у канцы снежня, у якім ён гутарыць з легендай беларускага року Лявонам Вольскім. Праграма пачынаецца кранальным відэашэрагам з кадрамі розных здымак з Мікітам, які стаў своеасаблівым […]

Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі 31 снежня 2025 года

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі Беларускі пашпартны цэнтр 31 снежня 2025 года пасмяротна выдаў Нацыянальны пашпарт Беларусі Ларысе Геніюш — пісьменніцы і дзяячцы БНР, якая да смерці не прыняла савецкага грамадзянства. Дазвол на гэта даў яе ўнук.https://nashaniva.com/384876 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384876

«Байсол» назваў суму збору за 2025 год, якая ўдвая перавышае мінулую

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 годГэта ў два разы болей, чым летась. https://nashaniva.com/384803Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384803