Некаторыя ацэнкі паездкі Джона Коўла ў Менск выклікаюць штосці на мяжы здзіўлення і прыгнечанасці. …

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Некаторыя ацэнкі паездкі Джона Коўла ў Менск выклікаюць штосці на мяжы здзіўлення і прыгнечанасці. Ад “мала вызвалілі” да таго, што гэта “звычайны гандаль людзьмі”, і што “ў ЗША свае інтарэсы”. Некаторыя пішуць яму гэта наўпрост у каментарах.

Нават калі б учора вызвалілі АДНАГО чалавека, варта туды было ехаць. Крытыкі і “раэалісты”, у вас шмат іншых варыянтаў спыніць пекла людзей у турме і іх блізкіх, якія гадамі чакаюць? Гэта што, кіно ці кампутарная гульня? Адзін спадар параіў учора Коўлу моцны ход: даць Лукашэнку 24 гадзіны. Наглядзеўся фільмаў пра Рэмба, не іначай.

Эканамісты тлумачаць, што скасаванне амерыканскіх санкцый практычна ніяк не паўплывае на “Лакафарбу” і “Беллеспаперпрам”, паколькі яны і так не гандлявалі з ЗША. Дык што ў гэтым гандлі здабылі амерыканцы? Накупляліся калію за 44 мільёны даляраў? Што ж яны атрымалі такое каштоўнае?

Можа PR у амерыканскіх медыях? Беларусь там тысячная па ліку тэма, якая практычна нікога не цікавіць. Паспрабуйце знайсці нешта на нашу тэму на старонках амерыканскай адміністрацыі, Белага Дому. Там нуль!
Або заўвагі: гэтых то вызваляць, але пасадзяць іншых. І? А каб гэтых не вызвалілі, то чарговых бы не садзілі? Дзе сувязь? І па рэакцыі Лукашэнкі, які “сеў на каня”, мы пабачылі, што Коўл гэтае пытане ўздымаў.

Камусці муляе, што Коўл піў з Лукашэнкам гарэлку, іншаму, што яго называюць прэзідэнтам. Людзі, вам шашачкі ці ехаць? Хай хоць вёдрамі п’юць, абы ніводзін з нашых людзей не пакутаваў. Хаця б таму, што наш уплыў на ўсё гэта і так нулявы.