Праз дзень ужо зразумела, што дамаўляліся пра вызваленне значна большай колькасці людзей. Вядома ж, ёсць тэорыі, чаму іх не вызвалілі, і ў першыя хвіліны рэакцыя ў беларусаў была “чаму так мала”. Але не хочацца зараз займацца канспіралогіяй ці падлікам, колькі пернікаў галоўны пацук атрымае за чарговых закладнікаў.
Людзі абдымацца і плачуць на мяжы, і Байсол імгненна збірае неабходныя грошы. А дзесьці ў Беларусі іншыя людзі, якіх запрашалі забраць сваіх родных з калоній дадому, не атрымалі нават спаткання, бо лукашэнка перадумаў у апошні момант.
І немагчыма радавацца абсалютна, бо і 25, і 200, і 500 – гэта не ўсе. Але ж можна проста радавацца. Дарагія беларусы, дазваляйце сабе радавацца. Паглядзіце на фота з віленскага бара, куды былыя палітвязні прыйшлі з сябрамі, таксама былымі палітвязнямі, і усміхніцеся. Дваццаць пяць герояў нарэшце свабодныя. Гэта вельмі мала, але гэта і вельмі шмат.
Вітаем на волі, дарагія!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!