Кіраўніца незалежнага прафсаюза Нафтана Вольга Брыцікава, што правяла за кратамі 75 сутак, зноў арыштаваная. 8 лістапада яна абвясціла галадоўку.
У жніўні 2020 г Вольга стала голасам рабочых з Нафтана, у лютым 2022 г запісала моцную антываенную прамову. Змаўчаць – значыць, пагадзіцца, – вось галоўны тэзіс гэтай прамовы.
Гледзячы на гэтую моцную, смелую, нязломную жанчыну, што прайшла 75 дзён у нялюдскіх умовах і з годнасцю праходзіць зноў, разумееш: яе сіла – у не-маўчанні.
Мабыць, можна спыніцца, забыць пра ўзятыя на сабе абавязкі, замоўкнуць. Мабыць, нехта так і робіць. Мабыць, гэта нават дае ілюзію бяспекі. Але замоўкнуць, калі ты гаварыў аднойчы, – гэта здрадзіць сабе. І часам такая здрада страшнейшая за Акрэсціна і Валадарку.
Свабоду Вользе Брыцікавай!
Жыве Беларусь!