​​Салідарнасць – галоўнае слова 2020 г. Салідарнасць – тое, што падтрымлівае ўсіх нас зараз. Салідар…

​​Салідарнасць – галоўнае слова 2020 г. Салідарнасць – тое, што падтрымлівае ўсіх нас зараз. Салідарнасць – самы вялікі страх хунты.

А салідарнасць рабочых – гэта для пацукоў асобная тэма. Бо ўсе іх чырвоныя савецкія падручнікі гісторыі багатыя стачкамі і хваляваннямі на заводах у розныя часы ў розных краінах. А польская Салідарнасць, пра якую пачвары таксама добра ведаюць, – увогуле дрэнны сон для іх. Спынены канвеер страшнейшы за непрацуючы офіс у ПВТ.

Але няхай іх кадук возьме, тых пачвар. Узгадаем лепш, як усіх беларусаў натхнялі выхады вялізных заводаў, сцягі МАЗа ды МТЗ, а хлопцы з МЗКЦ увогуле разам выказалі галоўнаму пацуку агульнае пажаданне народа.

Зараз рабочых пераследуюць, як і ўсіх. Кідаюць за краты актывістаў, забараняюць прафсаюзы. Завадчан – фігурантаў “справы Рабочага руху” абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Але ж захаваліся і стачкомы, і незалежныя прафсаюзы, прызнавай – не прызнавай іх экстрэмісцкімі. Бо гэта не каналы ў тэлеграме, а людзі. І салідарнасць беларусаў нікуды не дзелася. Прыйдзе час – мы ўсе разам зруйнуем гэтую гнілую дыктатуру, як аднойчы Салідарнасць перамагла камуністычны рэжым у Польшчы.

Свабоду Рабочаму Руху!
Салідарнасць – наша сіла.
Жыве Беларусь!