25 верасня 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча! Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхата ў Вільні запрашае на талаку і экскурсію на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19), каб ушанаваць памяць вядомага багаслова і настаўніка, дырэктара Віленскай беларускай гімназіі. У яго вучыліся «Закону Божаму» Наталля Арсеннева, Максім Танк і многія іншыя выбітныя беларусы. […]
Month: Верасень, 2025
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Інтэрв’ю з беларускім перформерам Ігарам Шугалеевым на sekktor.online
На sekktor.online выйшла ўжо другое інтэрв’ю — гэтым разам з беларускім перформерам Ігарам Шугалеевым, які расказвае свету пра сённяшнюю Беларусь, фізічна выматваючы і знясільваючы ўласнае цела. Мы паразмаўлялі пра: ⁃ Першы заробак у варшаўскім Новым тэатры ⁃ Здаровую інтэграцыю і інвеставанне адкрытасці ⁃ Clap&Slap — перформанс пра беларуска-літоўскія стасункі, які пакуль літоўцамі заўважаны больш, чым […]
Шукаем герояў для дакументальнага фільма «Без рэтушы» пра беларусаў у Італіі
Шукаем герояў для дакументальнага фільма “Без рэтушы” Беларусы, што жывуць у Італіі, далучайцеся да культурніцкага праекта! Ягоны аўтар і рэжысёр — Аляксандр Гародка, вядучы — Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Серыя фільмаў праз гісторыі беларусаў розных узростаў і прафесій пакажа, як нашыя землякі жывуць у розных кутках свету. Што значыць для іх захоўваць ідэнтычнасць і заставацца беларусамі? […]
Некаторым затрыманым за пратэсты мяняюць артыкул на «масавыя беспарадкі» ў Беларусі
Некаторым затрыманым за пратэсты мяняюць артыкул на «масавыя беспарадкі» Праваабаронцам стала вядома пра выпадкі, калі затрыманым за ўдзел у пратэстах акрамя арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) пачалі інкрымінаваць арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Гэта звязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, […]
Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок і не можа аформіць інваліднасьць у калёніі
Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць https://smarturl.click/qBxg9 Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка застаўся адзіны з групы прафсаюзных дзеячоў, арыштаваных у красавіку 2022 году, каго дагэтуль трымаюць за кратамі.
Павал Севярынец пра наступствы нераскаянага камунізму і гісторыю Беларусі
Тое, што мы бачым вакол – гэта наступствы нераскаянага камунізму. Уся слава СССР, ваенрукі, усе гэтыя піянеры, пентаграмы той жа чырвоны звер, які вылазіць з бездані. А тым часам каля кожнага беларускага гораду беларускія Курапаты. Таму кожны беларус павінен ведаць зло, якое зрабіў камунізм на гэтай зямлі. – Павал Севярынец
H&M Foundation і The Mills Fabrica прымаюць заяўкі на конкурс Global Change Award 2026 у модзе і тэкстылі
Конкурс у сферы моды і тэкстылю Global Change Award 2026 → H&M Foundation разам з The Mills Fabrica прымаюць заяўкі на конкурс інавацый у тэкстыльнай і моднай індустрыі. Мэта конкурсу — паскорыць пераход да цыркулярнай, клімат-станоўчай моды і падтрымаць смелых аўтараў/-к ідэй, якія могуць змяніць індустрыю знутры. Для каго: #даследчыкі/-цы, #дызайнеры/-кі, навукоўцы, стартапы, #НДА і […]
Легендарны конкурс “Бардаўская восень” вяртаецца ў анлайн-фармаце
Легендарны конкурс “Бардаўская восень” вяртаецца ў анлайн-фармаце [ Падрабязнасці ] Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, якія пішуць і выконваюць аўтарскія музычныя творы на беларускай мове на ўласныя вершы альбо вершы беларускіх паэтаў. навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
У Вільні ў Міжнародны дзень без аўтамабіля грамадскі транспарт будзе бясплатным
У гонар Міжнароднага дня без аўтамабіля – бясплатны грамадскі транспарт у Вільні У гонар Міжнароднага дня без аўтамабіля ў панядзелак грамадскі транспарт сталіцы будзе перавозіць жыхароў і гасцей горада бясплатна. Акрамя бясплатных паездак, у панядзелак днём жыхароў Вільні і гасцей горада запрашаюць у парку Вінгіс на дыскусію з вядомымі людзьмі, прысвечаную Дню без аўтамабіля. www.delfi.lt/a/120151728
Адкрыты набор у Kronenringe Jewellery Residency 2026 у Германіі для маладых ювелірных мастакоў
Рэзідэнцыя Kronenringe Jewellery Residency 2026 | #Германія → Адкрыты набор на новую міжнародную праграму для маладых ювелірных мастакоў/-чак і дызайнераў/-к. Рэзідэнцыя прапануе не толькі поўнаабсталяваную ювелірную майстэрню з гістарычнай калекцыяй інструментаў, але і падтрымку, пражыванне і магчымасці для выставы. Для каго: ювелірныя #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, якія працуюць з сучаснымі формамі і традыцыйнымі тэхнікамі. Праграма арыентавана на […]