25 верасня 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча!Беларускі праваслаўны п…

25 верасня 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча!

Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхата ў Вільні запрашае на талаку і экскурсію на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19), каб ушанаваць памяць вядомага багаслова і настаўніка, дырэктара Віленскай беларускай гімназіі. У яго вучыліся «Закону Божаму» Наталля Арсеннева, Максім Танк і многія іншыя выбітныя беларусы.

Запрашаем віленчукоў і ўсіх неабыякавых адзначыць гэтую дату ў гонар чалавека, які захоўваў беларускасць і перадаваў яе наступным пакаленням.

Сустрэча адбудзецца ў суботу, 27 верасня, а 14:30 каля брамы непараднога ўваходу на могілкі.

Каб не згубіцца, падпісвайцеся на тэлеграм-канал «Беларускі праваслаўны прыход у Вільні».