Шукаем герояў для дакументальнага фільма “Без рэтушы”
Беларусы, што жывуць у Італіі, далучайцеся да культурніцкага праекта!
Ягоны аўтар і рэжысёр — Аляксандр Гародка, вядучы — Аляксандр Ждановіч (Маляваныч).
Серыя фільмаў праз гісторыі беларусаў розных узростаў і прафесій пакажа, як нашыя землякі жывуць у розных кутках свету. Што значыць для іх захоўваць ідэнтычнасць і заставацца беларусамі?
Здымкі ў Італіі стануць часткай гэтай міжнароднай серыі.
Хочаце стаць адным з герояў фільма альбо ведаеце цікавую беларускую гісторыю, звязаную з Італіяй? Калі ласка, пішыце сюды.
@San_Maliavanych (кантакт у ТГ)