Некаторым затрыманым за пратэсты мяняюць артыкул на «масавыя беспарадкі»Праваабаронцам стала вядома …
22.09.2025Вольны Захад інфа

Некаторым затрыманым за пратэсты мяняюць артыкул на «масавыя беспарадкі»
Праваабаронцам стала вядома пра выпадкі, калі затрыманым за ўдзел у пратэстах акрамя арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) пачалі інкрымінаваць арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Гэта звязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле арт. 342 КК. Але, адзначым, што пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) працягваецца.
Паводле арт. 293 КК людзям можа пагражаць пазбаўленне волі: ад 5 да 15 гадоў за «арганізацыю масавых беспарадкаў» і ад 3 да 8 гадоў за ўдзел у іх.
Калі вы цяпер у Беларусі і ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях — абавязкова паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Ні ў якім разе не захоўвайце «небяспечныя» фотаздымкі на тэлефонах.
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
Звязацца з журналістамі «Вясны»