Month: май, 2023

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч, абвешчаны збор на пахаванне

Мінск Навіны

ТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ПАХАВАННЕ МІКАЛАЯ КЛІМОВІЧА У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на ​​тое, што «суддзя» і «пракурор» былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты. У апошнім слове палітвязень заявіў: «Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць […]

Трактарыст з Хойнікаў у Латвіі зарабляе ў шэсць разоў больш і марыць пра вяртанне

Мінск Навіны

«Разгарну сцяг з Пагоняй, а каля хаты стану на калені і перахрышчуся». Трактарыст з Хойнікаў у Латвіі зарабляе ў шэсць разоў больш, але марыць пра вяртаннеЯўгена Васількова выпіхнулі ў эміграцыю пасля выбараў 2020-га. Цяпер ён працуе ў Латвіі, хоць латышская мова яму не даецца. І інтэнсіўна перапісваецца з землякамі. Яны так па-рознаму ўспрынялі вайну, калі […]

Фонд BYSOL абвясціў збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі

Беларусы Замежжа

Абвешчаны збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі Фонд салідарнасці BYSOL распачаў тэрміновы збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у зняволенні ў віцебскай калоніі № 3. Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу, і так званы суддзя Андрэй Бычыла, і так званы пракурор Ілля Гузарэвіч, якія вынеслі мужчыне […]

Вывучаем матчыну мову разам: матылькі не ляталі пры +15°С, лётаюць пры +21 да +30°С

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МАТЫЛЕК Вывучаем матчыну мову разам На вуліцы было хмарна і +15°С. Матылькі не ляталі. Аказваецца, што яны добра лётаюць пры тэмпературы паветра ад +21 да +30 C.

Цімур Муцураеў — музыка, якая дапамагае, нягледзячы на статус экстрэміста ў Расеі

Уладзік Бохан #Беларусы ў Польшчы

Калі брыдка на душы, чамусьці заўжды слухаю Цімура Муцураева. Становіцца лягчэй. Але вы глядзіце. Ён у Расеі прызнаны экстрэмістам. “Свобода” лепшая.

Акцыя салідарнасці беларусаў Беластока з Украінай і ваярамі за свабоду і незалежнасць

Беларусы Замежжа

Акцыя салідарнасці беларусаў Беластока з Украінай і ваярамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй незалежнай дзяржавы, супраць рашызма і лукашызма 8 траўня ў Еўропе святкуюць 78-ю гадавіну перамогі над нацызмам. Па ўсім свеце ён праходзіць пад лёзунгам “Ніколі болей”, але ў Беларусі і Расеі акцэнт у дзень перамогі іншы – “Можем повторить”. Зараз мы бачым, што […]

Грэка-католікі Івацэвічаў адзначылі свята Жыровіцкай іконы Маці Божай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 траўня 2023 г. у сьвята Жыровіцкай іконы Маці Божай сваё парафіяльнае сьвята адзначылі грэка-католікі Івацэвічаў. Сьвяточную багаслужбу ўзначаліў а. Алесь Шыбека з Менску, разам з якім служылі а. Віталь Быстроў і дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў. Памаліцца перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы на сьвята ў Івацэвічах прыехалі пілігрымы з Менску і Берасьця. Падчас сьвята адбылося […]